Эдуард Будзька

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эдуард Будзька
Дата нараджэньня 22 сакавіка 1882(1882-03-22)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 14 жніўня 1958(1958-08-14) (76 гадоў)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы
Занятак паэт, публіцыст, журналіст, палітык, выдавец
Месца працы
Дзеці Ірэна Будзька[d], Людвіка Будзька-Бяленіс[d] і Чэслаў Будзька

Эдуард Будзька, Эдвард Будзька, Эдзюк Буцька, (пс. Акцьуб, Акцюб; 22 сакавіка 1882, Будслаў — 14 жніўня 1958, Чыкага, ЗША) — беларускі публіцыст, грамадзкі дзяяч, каапэратар. Бацька Чэслава Будзькі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Друкаваўся з 1906 году ў газэце «Наша Ніва», «Дзяньніца» (1916). Выдавец газэты «Śvietač» (1916). Удзельнік Усебеларускага кангрэсу 1917 году.

8 чэрвеня 1918 году дзеля каардынацыі дзейнасьці ў справе вяртаньня бежанцаў быў накіраваны Народным сакратарыятам Беларусі ў Вільню.

Арганізатар Беларускай гімназіі ў Будславе ў 1918 годзе. Па яе закрыцьці займаўся арганізацыяй беларускай каапэрацыі. У 1920-я друкаваўся ў заходнебеларускай газэце «Наша будучыня». Жыў у Летуве і Латвіі ў 1921—1940 гадах. Заснаваў у Дзьвінску курсы беларусазнаўства. Вучыўся ў Рыскім політэхнічным інстытуце, празь беднасьць адмовіўся ад навукі. У 1941—1944 настаўнік у Менску і Баранавічах[1].

Па вайне эміграваў у Нямеччыну, пасьля — у ЗША (паводле іншых зьвестак — у Канаду[1]). Актыўна ўдзельнічаў у жыцьці беларускай эміграцыі ў ЗША. Друкаваў успаміны ў месячніку «Бацькаўшчына».

Працы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б Катковіч А., Катковіч-Клентак В. Успаміны / Навук. рэд. Глагоўская А., Харужы В. — Беласток: Беларускае гістарычнае таварыства, 1999. — 142 с ISBN 83-909009-9-8.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Budźka Eduard // Byelorussian Statehood: Reader and Bibliography. New York: Belarusian Institute of Arts and Sciences, 1988.