Эксцэнтрысытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эліпс (e=1/2), парабала (e=1) і гіпэрбала (e=2) з фіксаванымі фокусам F і дырэктрысай. (|FM| = e |MM'|)

Эксцэнтрысытэ́т — лікавая характарыстыка канічнага сечыва. Эксцэнтрысытэт інварыянтны адносна рухаў роўніцы й пераўтварэньняў падабенства.

Усе нявыраджаныя канічныя сечывы, акрамя акружыны, можна апісаць наступным спосабам:

Абярэм на роўніцы пункт F і простую d і задамо рэчыўны лік e>0. Тады геамэтрычнае месца пунктаў, для якіх адлегласьць да пункту F і да простай d адрозьніваецца ў e разоў, зьяўляецца канічным сечывам.

Пункт F завецца фокусам канічнага сечыва, простая dдырэктрысай, лік eэксцэнтрысытэтам.

У залежнасьці ад эксцэнтрысытэту, атрымаецца:

  • пры e<1 — эліпс;
  • пры e=1 — парабала;
  • пры e>1 — гіпэрбала.

Для акружыны лічаць e=0. Эксцэнтрысытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў