Элегічны двуверш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Элегі́чны двуве́рш — двухрадковая страфа антычнага верша, у якой першы радок гекзамэтар, а другі пэнтамэтар. Звычайна кожная такая страфа выражала закончаную думку. Ужываўся элегічны двуверш у элегіях, эпіграмах, эпітафіях, розных афарыстычных выказваньнях. У беларускай лацінамоўнай паэзіі элегічным двувершам напісаная знакамітая паэма М. Гусоўскага «Песьня пра зубра» (1522). Перайшоўшы ў эўрапейскую сілаба-танічную паэзію ў некалькі зьмененым выглядзе (на месцы ранейшых доўгіх складоў у гекзамэтры і пэнтамэтры сталі націскныя, на месцы кароткіх — ненаціскныя), элегічны двуверш пашырыў свае жанравыя рамкі, страціў былую сэнсавую і страфічную замкнёнасьць. Да яго зьвярталіся Гётэ, Шылер, А. Пушкін і іншыя паэты. У беларускую паэзію элегічны двуверш увёў М. Багдановіч. Зараз элегічны двуверш у беларускай паэзіі амаль не сустракаецца.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]