Элісэнда дэ Манкада

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Элісэнда дэ Манкада
па-гішпанску: Elisenda de Moncada
Надмагільле Элісэнды дэ Манкада ў манастыры Пэдральбес, Барсэлёна
Надмагільле Элісэнды дэ Манкада ў манастыры Пэдральбес, Барсэлёна
каралева Арагона
1322 — 1327
Папярэднік: Марыя Кіпрская
Наступнік: Тарэса дэ Энтэнца
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1292(1292)
Манкада-і-Рэшак, Каталёнія
Памерла: 1364(1364)
Барсэлёна, Каталёнія
Сужэнец: Якуб II Арагонскі
Дзеці: няма
Бацька: Пэдра II дэ Манкада
Маці: Элісэнда дэ Пінас
Род: Манкада

Элісэнда дэ Манкада-і-Луна (па-гішпанску: Elisenda de Moncada y Luna) (1292, Манкада, Каталёнія1364, Барсэлёна, Каталёнія) — дачка барона дэ Манкада і дэ Атона Пэдра II дэ Манкада з дому Манкада; у замужжы — каралева Арагону, Валенсіі, Сардыніі і Корсікі.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Элісэнда дэ Манкада нарадзілася ў 1292 годзе ў Манкадзе, у Каталёніі. Яна была дачкой Пэдра II, барона дэ Манкада і дэ Атона і Элісэнды дэ Пінас.

25 сьнежня 1322 году ў Тарагоне яна была выдадзена замуж за Якуб II, караля Арагону, Валенсіі, Сардыніі і Корсікі, графа Барсэлёны і іншых земляў Каталёніі. Гэта быў чацьвёрты і апошні шлюб караля, за тры гады да вясельля заўдавелага ў трэці раз. Якуб II спадзяваўся праз гэты саюз умацаваць адносіны паміж тронам Арагону і малодшай галіной уплывовага фэадальнага роду Манкада, які меў шматлікія ўладаньні ў Каталёніі і на Сыцыліі.

У 1326 годзе каралева Элісэнда дэ Манкада заснавала жаночы манастыр у Педральбесе, прыгарадзе Барсэлёны, даручыўшы яго клопатам манашак з ордэны кларысынак. У наступным годзе яна заўдавела і пасялілася ў доме каля заснаванага ёю манастыра. Тут каралева пражыла трыццаць сем гадоў. Элісэнда дэ Манкада памерла ў 1364 годзе і была пахавана ў манастыры Пэдральбес.

Шлюб Элісэнды дэ Манкада і Якуба II Арагонскага быў бязьдзетным.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]