Эміль Гаўзэр

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эміль Гаўзэр (па-нямецку: Emil Hauser; 17 траўня 1893, Будапэшт — 27 студзеня 1978, Ізраіль) — вугорска-амэрыканскі скрыпач.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1917 г. быў адным з заснавальнікаў Будапэшцкага квартэту, у якім гуляў першую скрыпку да 1932 г. У 1933 г. зьехаў у Палестыну, быў адным з стваральнікаў Палестынскай кансэрваторыі і тут таксама стварыў струнны квартэт. У канцы 1930-х гг. перасяліўся ў ЗША, выкладаў у Бард-каледже. У канцы 1960-х гг. вярнуўся ў Ізраіль.