Энцыкляпэдыя жыцьця

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Encyclopedia of Life
Энцыкляпэдыя жыцьця
URL http://www.eol.org
Камэрцыйны? Не
Тып мэдыя-сховішча
Рэгістрацыя апцыянальна
Аўтар Фундацыя МакАртур, Фундацыя Слоўн

Энцыкляпэдыя жыцьця (па-ангельску: The Encyclopedia of Life, EOL) — анлайн-энцыкляпэдыя, якая будзе ўтрымоўваць інфармацыю аб усіх вядомых навуцы біялягічных відах і ствараная сумесна рознымі экспэртамі. Заяўляецца, што ў «Энцыкляпэдыі жыцьця» будуць асобныя артыкулы для кожнага вядомага віду (якіх налічаецца каля 2 млн.), дзе будуць відэаматэрыялы, гук, выявы, графіка і тэкставыя зьвесткі.

У рамках праекту ў адзіную базу дадзеных спачатку будуць сабраныя зьвесткі аб жывёлах, расьлінах і грыбах. Затым у каталёг дададуць дадзеныя аб мікраарганізмах, а пазьней — і аб выкапняў біялягічных відах. Любай карыстач інтэрнэту, наведалы рэсурс, атрымае доступ да тэкстаў, фотаздымкам, картам, аўдыёзапісам, відэаролікам і іншай мультымэдыйнай інфармацыі. Папаўняць каталёг плянуецца па меры ідэнтыфікацыі новых відаў. «Энцыкляпэдыя жыцьця» будзе заснаваная на wiki-тэхналёгіі, што дазволіць інтэрнэтчыкам са ўсяго сьвету рэдагаваць, перарабляць або ўносіць праўкі ў кожны артыкул.

Адной з прыярытэтных задач праекту зьяўляецца зрабіць рэсурс даступным усім людзям незалежна ад моўных і культурных адрозьненьняў, для чаго плянуецца пераклад энцыкляпэдыі на розныя мовы ў супрацоўніцтве з прыватнымі асобамі і арганізацыямі па ўсім сьвеце.

Праект разьлічаны на дзесяць гадоў і ацэньваецца ў 110,5 мільёнаў даляраў ЗША. Першыя гранты вылучылі дзьве амэрыканскія арганізацыі: 10 мільёнаў даляраў ЗША падала Фундацыя МакАртур, а 2,5 мільёна даляраў ЗША выдала Фундацыя Альфрэда Слоўна.

Стварэньнем «Энцыкляпэдыі жыцьця» будзе займацца каманда адмыслоўцаў з 25-30 чалавек. Праектам кіруюць Філдаўскі музэй натуральнай гісторыі ў Чыкага, Гарвардзкі ўнівэрсытэт, Вудсхаўлская лябараторыя біялёгіі мора, Батанічны сад Місуры, Смітсанаўскі інстытут і Бібліятэка біялягічных відаў — група, у якую ўваходзяць Лёнданскі нацыянальны музэй натуральнай гісторыі, Нью-ёрскі батанічны сад і Каралеўскі батанічны сад у Кью. Кіраўнікі праекту спадзяюцца, што ў наступным здолеюць прыцягнуць для працы над энцыкляпэдыяй тысячы кваліфікаваных адмыслоўцаў.

27 лютага 2008 году энцыкляпэдыя прадставіла першыя 30 тыс. артыкулаў.[1]

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ З-за наплыву наведвальнікаў у першыя гадзіны працы сэрвэр EOL выйшаў з ладу, дапамога праекту аказалі праграмісты праекту «Вікіпэдыя».[1]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]