Энчыляда

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Энчыляда

Энчыляда (па-гішпанску: Enchilada) — традыцыйная страва мэксыканскай кухні. Энчыляда ўяўляе сабой тонкую аладку (тартыльі) з кукурузнай мукі, у якую загорнута начыньне. Начыньне часьцей за ўсё мясное, звычайна з курынага мяса, але можа складацца й зь яек або гародніны. Згорнутыя энчыляды абсмажваюцца на патэльні або запякаюцца пад соўсам, і часам сырам, у духавое печы. Традыцыйна энчыляду паліваюць падліўкай моле з чылі й какавай.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Энчылядасховішча мультымэдыйных матэрыялаў