Эпас пра Гільгамэша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эпас пра Гільгамэша — адзін з найстаражытнейшых захаваўшыхся літаратурных твораў у сьвеце, які быў створаны ў XXII стагодзьдзі да н. э. у Старажытным Шумэры. Меркаваць аб ім можна толькі па значна пазьнейшым сьпісам з клінапіснай бібліятэцы Ашурбанапала, цара Асырыйскага, якія адносяцца да VII стагодзьдзя да н. э. Згодна з іншай вэрсіяй, твор ствараўся напрацягу некалькіх тысячаў год.

Захаваліся асобныя шумэрскія песьні аб Гільгамэшы й Энкіду. У іх адзіны вораг — Хумбаба, які ахоўвае сьвятыя кедры. За іхнімі подзьвігамі сочаць богі, якія у шумэрскіх песьнёх носяць шумэрскія імёны, у эпасе пра Гільгамэша — акадзкія. Але ў шумэрскіх песьнёх адсутнічае адзіны зьвязны стыржань аповесьці, які быў знойдзены акадзкім песьняром. Моц характара акадзкага Гільгамэшы, веліч ягонай душы — не ў зьнешніх праяўленьнях, а ў адносінах з чалавекам Энкіду. Эпас пра Гільгамэша — гэта гімн сяброўству, якое не проста садзейнічае перамаганьню зьнешніх перашкодаў, але й авысакароджвае.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эпас пра Гільгамэшасховішча мультымэдыйных матэрыялаў