Эпсылён (літара)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Ε, ε (назва: эпсылён, па-грэцку: Έψιλον) — 5-я літара грэцкага альфабэту. У сыстэме грэцкага альфабэтнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 5. Паходзіць ад фінікійскае літары — hé. Ад літары «Эпсылён» паходзяць лацінская E і кірылічная Е.

У позьніх старабеларускіх і старарасейскіх пісьмовых крыніцах пачынае сустракацца перадача літары «Эпсылён» праз літару Э, напрыклад, грэцкае слова Ετυμολογία, як этѷмоло́гїа[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]