Эпітафія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Эпіта́фія (па-грэцку: ері — на і taphos — магіла) — адзін зь вершаваных жанраў. У антычнай лірыцы — верш-надпіс на магільным помніку. У такім значэньні эпітафія зрэдку ўжываецца і сёньня. Аднак яшчэ ў старажытнасьці гэтым тэрмінам сталі называць любы невялікі верш, напісаны ў форме надмагільнага надпісу, так званы фіктыўны надмагільны надпіс. З часам эпітафія набыла выразнае сатырычнае гучаньне, стала зброяй ідэйнай, палітычнай барацьбы. Такія функцыі яна атрымала, напрыклад, у творчасьці выдатнага шатляндзкага паэта XVIII ст. Р. Бэрнза. Зь беларускіх пісьменьнікаў упершыню да эпітафіі зьвярнуўся С. Полацкі. Пасьля яго доўгі час гэтым жанрам ніхто не карыстаўся, і толькі на пачатку XX ст. ён адрадзіўся ў творчасьці Я. Купалы («Мая эпітафія», 1906). У сучаснай беларускай паэзіі эпітафія зьяўляецца найперш відам сатырычнай паэзіі (асобныя эпітафіі М. Танка і В. Віткі).

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]