Эпіфара

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Эпі́фара (па-старажытнагрэцку: ἐπιφορά— паўтарэньне) — паўтарэньне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строфаў. Вось прыклад эпіфары з народнай песьні:

Цялушачак гадаваць будзем,
А бычочкі прадаваць будзем,
Дзевак замуж аддаваць будзем,
А хлопчыкаў жаніць будзем.

Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.

Віды эпіфары[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў.
  • Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строфаў.

Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]