Эспанёл Барсэлёна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Эспанёл
Поўная назва Real Club Deportivo Español de Barcelona
Заснаваны 28 кастрычніка 1900
Горад Барсэлёна, Гішпанія
Стадыён Эстадзі Карнэльлі Эль Прат
Умяшчальнасьць: 40 500
Прэзыдэнт Чэнь Яньшэн[d]
Галоўны трэнэр
Чэмпіянат Сэгунда
 · 2022—2023 Ля Ліга, 19 месца (паніжэньне)
Хатнія колеры
Выязныя колеры
Трэція колеры
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
rcdespanyol.com (кат.)​ (гішп.)​ (анг.)​ (кіт.)

«Эспанёл» (па-каталянску: Reial Club Deportiu Espanyol de Barcelona, па-гішпанску: Real Club Deportivo Español de Barcelona) — гішпанскі футбольны клюб, што ўваходзіць у спартовую сыстэму «Эспанёл», дзе акрамя яго ёсьць яшчэ й жаночы футбольны клюб, мужчынскі й жаночы баскетбольныя клюбы, хакейны клюб, клюб жаночага валейболу й бэйсбольны клюб. Месьціцца ў горадзе Барсэлёна. Хатнія гульні праводзіць на стадыёне «Эстадзі Карнэльлі Эль Прат», што можа зьмясьціць 40 500 гледачоў. Стадыён быў уведзены ў эксплюатацыю 2 жніўня 2009 году пераможным матчам над «Лівэрпулам». «Эспанёл» зьяўляецца шостым футбольным клюбам Гішпаніі па агульнай колькасьці балаў у чэмпіянатах краіны, але клюб заўсёды знаходзіцца ў ценю галоўнай каманды гораду «Барсэлёне», саступаючы ў дасягненьні й папулярнасьці.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб быў заснаваны 28 кастрычніка 1901 году гішпанскім інжэнэрам з Барсэлёнскага ўнівэрсытэту Анхелем Радрыгесам. Спачатку каманда звалася як «Зьвяз гішпанскіх футбалістаў» (гішп. Sociedad Española de Footbal), але на наступны год каманда пачала звацца «Гішпанскі футбольны клюб» (гішп. Club Español de Fútbol), бо то была першая каманда сфармаваная выключна гішпанскімі аматарамі.

«Эспанёл» гуляў спачатку ў жоўтых кашулях, але колер шортаў у кожнага футбаліста быў розным. Празь нейкі час сябар клюбу адчыніў тэкстыльную фабрыку й пачаў забясьпечваць каманду жоўтай тканінай. У 1910 годзе каманда зноўку зьмяніла імя на «Спартовы клюб Гішпаніі» (гішп. Club Deportivo Español) і пераапранулася ў вопратку бела-сіняга колеру.

Сіні й белы быў абраны ў гонар колераў, якія выкарыстоўваюцца гербам вялікага сыцылійска-арагонскага адмірала Ражэ дэ Льюрыя, які камандаў флётам Арагонскага каралеўства ў Міжземнамор’і ў Сярэднявеччы. Клюб пасьпяхова выступаў ад самага свайго заснаваньня, атрымаўшы перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі ў 1903 годзе, а пасьля прыняўшы ўдзел у розыгрышы Кубка Гішпаніі.

У 1906 годзе клюб быў скасаваны паводле фінансавых чыньніках і большасьць гульцоў далучыліся да клюбу «X Спортынг Клюб». Гэты клюб атрымаў перамогу ў чэмпіянаце Каталёніі тры разы паміж 1906 і 1908 гадамі. У 1909 годзе гэты клюб стаўся базавым для аднаўленьня клюбу «Спартовы клюб Гішпаніі». «Эспанёл» зьяўляецца адным зь некалькіх гішпанскіх футбольных клюбаў, якія маюць заступніцтва гішпанскай кароны й тым самым маюць права выкарыстоўваць слова «Рэал» у сваёй назьве й выяву каралеўскай кароны на эмблеме. Гэтае права было прадастаўлена «Эспанёлу» ў 1912 годзе Альфонса XIII.

Пасьля адмовы ад стальца Альфонсам XIII у 1931 годзе й абвяшчэньня Другой Гішпанскай рэспублікі, у сувязі з забаронай каралеўскіх сымбаляў, клюб прыняў каталёнскае імя «Эспортыю Эспанёл» (кат. Esportiu Espanyol). Пасьля грамадзянскай вайны ў Гішпаніі, клюб вярнуў сабе назву «Каралеўскі клюб спорту Гішпаніі» (гішп. Real Club Deportivo Español).

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Розная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ https://www.rcdespanyol.com/ca/noticia/manolo-gonzalez,-nou-entrenador-del-rcd-espanyol/16835