Эсхіл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эсхіл
Aeschylus
Aischylos Büste.jpg
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 525 да н. э.
Элеўсін
Памёр 456 да н. э.
Сыцылія
Грамадзянства Q844930
Дзеці Q1374126
Літаратурная дзейнасьць
Род дзейнасьці драматург

Эсхіл (па-старажытнагрэцку: Αἰσχύλος, 525 да н. э., Элеўсін, Грэцыя — 456 да н. э., Гэле, Сыцылія) — старажытнагрэцкі драматург, бацька эўрапейскай трагедыі, які стварыў новыя сцэнічныя магчымасьці праз увядзеньне другога актора (даэсхілаўская трагедыя ўяўляла сабою харавую кантату з удзелам аднаго актора-дэкляматара).

Браў удзел у войнах супраць пэрсаў: у Маратонскай бітве (490 да н. э.), бітве пры Саляміне (480 да н. э.) і, магчыма, у бітве пры Плятэях (479 да н. э.). Аўтар трагедый «Прасіцелькі», «Пэрсы», «Сямёра супраць Тэбаў», «Прыкуты Прамэтэй» і трылёгіі «Арэстэя». Вядомыя назвы яшчэ каля 80-ці твораў Эсхіла (трагедыі, сатыраўскія драмы), частка якіх дайшла да нас у фрагмэнтах. Трагедыі «Пэрсы» і «Прыкуты Праметэй» на беларускую мову пераклаў Лявон Баршчэўскі.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Лебядзевіч, Дз. М. Трагедыя Эсхіла «Прыкуты Праметэй» // Беларуская мова і літаратура. — 1996. — Вып.2.
  • Ратабыльская, Т. А. Гісторыя сусветнага тэатра: Эсхіл // Народная асвета. — 1996. — №3.
  • Эсхіл. Прыкуты Праметэй; Сафокл. Антыгона. — Мн., 1993.
  • Ярхо, В. Н. Эсхил. — М., 1958.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эсхілсховішча мультымэдыйных матэрыялаў