Этатызм

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Этаты́зм (па-француску: étatisme — дзяржаўніцтва) — дзяржаўны лад, што вызначаецца дамінантным уплывам дзяржавы на палітычнае, эканамічнае або культурнае грамадзкае жыцьцё. Для этатысцкай эканамічнай сыстэмы характэрны моцны кантроль з боку дзяржавы і цэнтралізаванае эканамічнае плянаваньне. Для такіх мадэляў эканомікі ўжываецца таксама тэрмін «камандная эканоміка».

Паходжаньне паняцьця[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нюма Дро

У 1896 годзе кіраўнік Міжнароднага чыгуначнага бюро (Бэрн, Швайцарыя) Нюма Дро (1844—1899) ў сваёй кнізе «Фэдэральнае народаўладзьдзе і дзяржаўны сацыялізм» (Жэнэва, 48 с.; па-француску: La démocratie fédérative et le socialisme d’état) назваў дзяржаўніцтвам нададзеную ў сацыялізме перавагу дзяржаве над свабодай ды індывідуальнасьцю.

Беларусь[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Некаторыя эканамісты лічаць, што Беларусь пад кіраўніцтвам А. Лукашэнкі зьяўляецца прыкладам этатызму[1]. На ідэалягічнай нарадзе 19 сакавіка 2010 г. кіраўнік Адміністрацыі прэзыдэнта Ўладзімер Макей адзначыў: «Ідэалягічны корпус на 100% павінен складацца з… дзяржаўнікаў»[2].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]