Эшлі Коўл

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Эшлі Коўл
Эшлі Коўл
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 20 сьнежня 1980 (34 гады)
Стэпні, Лёндан, Ангельшчына
Рост 176 см
Вага 67 кг
Пазыцыя абаронца
Моладзевыя клюбы
1997—1999 Арсэнал
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1999—2006
1999—2000
2006—2014
2014—2015
Арсэнал
Крыстал Пэлас
Чэлсі
Рома
156 (8)
14 (1)
229 (7)
11 (0)
Зборныя
2001—2014 Ангельшчына 107 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана па стане на
8 сакавіка 2015.

Э́шлі Коўл (па-ангельску: Ashley Cole; нарадзіўся 20 сьнежня 1980 году, Стэпні, Лёндан, Ангельшчына) — ангельскі футбаліст, левы абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Ангельшчыны, разам зь якой шмат разоў удзельнічаў на чэмпіянатах сьвету і Эўропы. Вядомы, перш за ўсё, дзякуючы выступам за ангельскі «Чэлсі».

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Зь юнацкага ўзросту гуляў у «Арсэнале». Пачынаў у якасьці нападніка, першы матч за асноўную каманду згуляў 30 лістапада 1999 году супраць «Мідлзбра». Заключыў прафэсійны кантракт 25 лютага 2000 году. Для атрыманьня гульнявой практыкі быў аддадзены ў арэнду ў клюб «Крыстал Пэлас», дзе згуляў 14 матчаў і забіў 1 гол і дапамог клюбу захаваць месца ў лізе. Пасьля траўмы асноўнага левага абаронцы «Арсэналу» Сыльвінью ўвосень 2000 году быў пастаўлены на яго месца. Паказваючы выдатную гульню, выцесьніў бразыльца з асноўнага складу.

У 2005 годзе Коўл быў абвінавачаны ў тым, што дамаўляецца аб пераходзе ў іншы клюб без апавяшчэньня кіраўніцтва «Арсэналу». Камісія Прэм’ер-Лігі прызнала яго віну й 2 чэрвеня 2005 году аштрафавала на £100 000 за сустрэчу ў адной зь лёнданскіх гасьцініц з Жузэ Маўрыньню. Пададзеная ў жніўні апэляцыя была адхіленая, але памер штрафу паменшылі да £75 000. Таксама за гэты інцыдэнт былі аштрафаваныя клюб «Чэлсі» і сам Жузэ Маўрыньню на сумы ў £300 000 і £200 000 (паменшаная да £75 000) адпаведна.

Нягледзячы на жаданьне пакінуць «Арсэнал», Коўл падпісаў новы кантракт 18 ліпеня 2005 году з зарплатай каля £70 000 у тыдзень. 31 жніўня 2006 годзе перайшоў у «Чэлсі» ў абмен на абаронцу Вільяма Галяса з даплатай у £5 млн.

7 ліпеня 2014 году Коўл падпісаў двухгадовы кантракт з «Ромай»[1][2].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Арсэнал»:

«Чэлсі»:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Эшлі Коўлсховішча мультымэдыйных матэрыялаў