Эшфардзкі чорны мармур

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Выява гары Эктан, вырабленая з эшфардзкага чорнага мармуру
Выява Мэтлак Бату аўтарства Эн Рэйнэр, вырабленая з эшфардзкага чорнага мармуру

Эшфардзкі чорны мармур — адмена цёмнага вапняку, які здабываецца ў дэрбішырскай вёсцы Эшфард-ін-зэ-Ўотэ, Ангельшчына. Пасьля абрэзкі, апрацоўкі і паліроўкі ягоная бліскучая чорная паверхня прыгажэе. Па сутнасьці гэтае рэчыва — не звычайны сфармаваны сьпёкай мармур, а гладкая асадачная парода, злучэньне асадачных мінэралаў.

Для выкарыстаньня ў якасьці матэрыялу эшфардзкі мармур разразаецца на часткі і складаецца разам зь іншымі каштоўнымі камянямі з дапамогай тэхнікі, вядомай пад назвай pietra dura. У музэі Дэрбі захоўваецца дыяграма гары Эктан, вырабленай з эшфардзкага мармуру й іншых мінэралаў[1].

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Эшфардзкі чорны мармур выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах з дагістарычных эпохаў. Вядома, што вырабамі зь яго карысталася Бэс з Гардўіку[2].

Адной з ключавых фігураў у разьвіцьці мясцовай здабычы закладаў чорнага мармуру ўважаецца Гэнры Ўотсан, дзядзька дэрбішырскага геоляга Ўайта Ўотсана[3]. Ён валодаў вадзяным млыном у Эшфард-ін-зэ-Ўотэ.

Інкруставаны стол у Дэрбскім музэі

Шмат якія мастацкія творы з выкарыстаньнем чорнага мармуру з Эшфарду захоўваюцца ў мясцовых зборах, у тым ліку ў музэі Дэрбі, музэі Бакстану[4] і Чатсўарт-гаўзе.

Крыніцы і заўвагі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Newsletter of the Geological Curators Club Vol 1, No. 8, 1976 (анг.) (PDF). Geological Curators Club. Праверана 22 траўня 2011 г.
  2. ^ Bygone Industries of the Peak:Ashford Black Marble (анг.) Праверана 24 лютага 2011 г.
  3. ^ Michael P. Cooper The Devonshire Mineral Collection of Chatsworth House // Mineralogical Record : часопіс. — 30 April 2005.
  4. ^ Tomlinson Collection (анг.). Derbyshire County Council. Праверана 22 траўня 2011 г.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • John Michael Tomlinson. Derbyshire Black Marble. — 1996. — ISBN 090433404X
  • William Adam The Gem of the Peak. — 1843.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]