Эўрапейская раўніна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Каардынаты: 57°30′00″ пн. ш. 29°00′00″ у. д. / 57.5000° пн. ш. 29.0000° у. д. / 57.5000; 29.0000

Эўрапейская раўніна вылучаная шэрым колерам

Эўрапе́йская, або Вялі́кая Эўрапейская раўні́на — найбуйнейшая раўнінная форма рэльефу ў Эўропе, пазбаўленая вялікіх гораў.

Разьмяшчэньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вялікая Эўрапейская раўніна распасьціраецца на захадзе ад Пірэнэяў і францускай часткі Біскайскай затокі да Ўралу на ўсходзе, уключаючы тэрыторыі Бэльгіі, Нідэрляндаў, Нямеччыны, Даніі, Польшчы, Летувы, Латвіі, Эстоніі, Фінляндыі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Румыніі, Баўгарыі, Расеі і Казахстану[1]. Большасьць раўніны не перавышае вышыню 150 м над у. м. На захадзе і паўночным захадзе амываецца водамі Атлянтычнага басэйну, на паўночным усходзе — Арктычнага, на паўднёвым усходзе — Міжземнаморскага. На поўдні абмежаваная ўзвышшамі і плято Альпаў, Карпатаў і Балканаў.

Падзяляецца на Сярэдне-Эўрапейскую і Ўсходне-Эўрапейскую раўніны. Падзел хутчэй гістарычны, чымся геамарфалягічны: расейская частка Ўсходне-Эўрапейскай раўніны называецца яшчэ Расейскай раўнінай і займае амаль цэлую тэрыторыю эўрапейскай Расеі.

Экалёгія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да актыўнага чалавечага засяленьня Эўрапейская раўніна была пакрытая лясамі. Адным з апошніх (і найбуйнейшым) першабытных лясоў застаецца Белавеская пушча на мяжы Беларусі і Польшчы. Цяпер раўніна — самы прадуктыўны сельскагаспадарчы эўрапейскі рэгіён. Вядомыя экарэгіёны:

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ European Plain  (анг.) // Encyclopædia Britannica. — britannica.com.