Югыд Ва (нацыянальны парк у Комі)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Восень у Югыд Ва. Прыпалярны Ўрал.

Югы́д Ва (у перакладзе з комі — «Сьветлая вада»[1][2]) — нацыянальны парк у рэспубліцы Комі, Расея.

Агульныя зьвесткі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рака Кожым

Разьмешчаны ў раёне Паўночнага й Прыпалярнага Ўралу на паўднёвым усходзе рэспублікі Комі, непадалёк ад раённага цэнтру Вуктыл.

Плошча складае 1 891 701 га (з улікам плошчы акваторыі, якая складае 21 421 га)[3]. Паводле дадзеных на 2006 год зьяўляецца найбуйнейшым нацыянальным паркам Расеі. Зьяўляецца часткай аб'екту Сусьветнае спадчыны ЮНЭСКО «Некранутыя лясы Комі(en)».

Паўночнай мяжой парку зьяўляецца рака Кожым. На поўдні парк мяжуе зь Пячора-Ілыцкім запаведнікам.

Каардынаты парку: 62°25′00″ пн. ш. 58°47′00″ у. д. / 62.416667° пн. ш. 58.783333° у. д. / 62.416667; 58.783333Каардынаты: 62°25′00″ пн. ш. 58°47′00″ у. д. / 62.416667° пн. ш. 58.783333° у. д. / 62.416667; 58.783333

Клімат[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Від на раку ў ваколіцах гары Манарага, непадалёку ад сяла Саранпауль, Ханты-Мансійская аўтаномная акруга.

Тэрыторыя нацыянальнага парку знаходзіцца ў зоне ўмерана-халоднага клімату. Клімат кантынэнтальны з працяглай шматсьнежнай зімой і кароткім летам, што зьвязана з уплывам паветраных мас Арктыкі і геаґрафічным палажэньнем парку.

Прырода[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Больш за палову парк пакрыты тайгой і тундрамі, якія знаходзяцца на ўзвышшах бліжэй да Ўралу. Прыкладна 20 км2 з плошчы парку займаюць альпійскія лугі.

У парку жывуць прыкладна 180 відаў птушак, шмат зь якіх зьяўляюцца рэдкімі відамі. У акваторыі парку водзяцца 20 відаў рыб. Існуюць 5 відаў земнаводных і 1 від рэптыліяў.

Сярод сысуноў у парку пражываюць зайцы-белякі, вавёркі-ляцягі, паўночныя алені, гарнастаі, выдры, воўкі, лісы, мядзьведзі, расамахі, пясцы й лясныя куніцы.

Турызм[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Парк знаходзіцца ў даволі моцна ізаляваных мясьцінах рэспублікі Комі. У Вуктыльскім раёне, у якім знаходзіцца парк, вельмі слаба разьвітыя аўтамабільныя камунікацыі і мабільная сувязь, што зьвязана зь вялізнымі прасторамі некранутых таёжных лясоў каля Вуктылу. У выніку гэтага за год парк наведваюць толькі 4000 чалавек, што вельмі мала для прыродных паркаў такога маштабу[4].

У парку можна заняцца катаньнем на лодках, рафтынґам, лыжнай хадзьбой і паходамі. Абмежавана дазволенае паляваньне (патрэбны дазвол).

Спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]