Юзэф Багуслаў Слушка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Багуслаў Слушка
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680
Ю. Б. Слушка. Невядомы мастак, 1680

Герб «Астоя»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 22 кастрычніка 1652
Памёр 8 кастрычніка 1701
Род Слушкі
Бацькі Багуслаў Юры Слушка
Ганна з Патоцкіх

Юзэф Багуслаў Слушка (22 кастрычніка 16528 кастрычніка 1701) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Лоўчы (1673—1676) і харунжы вялікі літоўскі (1676—1683), маршалак надворны літоўскі (1683—1685), кашталян троцкі (1685) і віленскі (з 1685), адначасна гетман польны літоўскі (з 1685)[1].

Быў старостам рэчыцкім (1672—1688), пунскім, пенянскім, лянцкаронскім, латычоўскім і азярыцкім.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ю. Б. Слушка, 1695

Прадстаўнік шляхецкага роду Слушкаў гербу «Астоя», сын Багуслава Юрыя, падскарбія дворнага літоўскага, і Ганны з Патоцкіх.

У 1673 годзе атрымаў урад харунжага, у 1683 годзе — маршалка, у 1685 годзе — сьпярша кашталяна троцкага, потым віленскага і адначасна гетмана польнага.

Падтрымліваў Яна Сабескага. У грамадзянскую вайну ў Вялікім Княстве Літоўскім сьпярша падтрымаў Сапегаў, аднак па сьмерці караля і вялікага князя перайшоў у апазыцыю разам са сваім братам Дамінікам, ваяводам полацкім, да Міхала Вішнявецкага і Пацеяў.

Браў удзел у шматлікіх бітвах з татарамі і туркамі ў часе кампаніяў 1673—1698 гадоў, аднак ня выявіў таленту вайскавода.

У шлюбе з Тэрэзай Гасеўскай нашчадкаў не пакінуў. У 1697 годзе ў гонар жонкі заснаваў места Тэрэспаль.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Вяроўкін-Шэлюта У. Слушкі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 597.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юзэф Багуслаў Слушкасховішча мультымэдыйных матэрыялаў