Юзэф Карвацкі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Карвацкі.

Ю́зэф Карва́цкі (па-польску: Józef Karwacki; 1912, Галоўчыцы — 29 красавіка 1998) — польскі мастак, вайсковы дзяяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З шляхецкага роду Карвацкіх. Сын удзельніка польска-савецкай вайны Аркадзя Карвацкага й Браніславы з Чэжыкаў. Скончыў чатыры клясы школы, быў удзельнікам арганізацыі вясковае моладзі «Сеў». У 1933—1935 служыў у 83 палку пяхоты ў Кобрыні. У сакавіку 1939 зноўку мабілізаваны ў сваю частку.

Напачатку 2-е сусьветнае вайны служыў у 30 палескай дывізіі пяхоты ў раёне Велюня й Белхатава. Пазьбегшы палону, у кастрычніку 1939 вярнуўся дадому, дзе ўступіў у Армію Краёву. 31 кастрычніка 1944 арыштаваны НКУС за прыналежнасьць да АК. Быў зьняволены ў Белай, Беластоку, пазьней у канцэнтрацыйных лягерох Асташкава й Дзягілеўна каля Разані. Праз тры гады палону перабраўся ў Польшчу. Займаўся мастацтвам, маляваў пераважна пэйзажы, ладзіў выставы.