Юзэф Панятоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юзэф Панятоўскі
па-польску: Józef Antoni Poniatowski
7 траўня 176319 кастрычніка 1813
Месца нараджэньня Вена
Месца сьмерці Ляйпцыг
Прыналежнасьць Рэч Паспалітая
Герцагства Варшаўскае
Гады службы 1789—1813
Званьне Вярхоўны галоўнакамандуючы польскай арміі герцагства Варшаўскага, маршал Францыі
Камандаваў V-ы корпус «Вялікай арміі»
Бітвы/войны вайна Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году

Паўстаньне 1794 году
Вайна герцагства Варшаўскага з Аўстрыяй (1809)

Вайна 1812 году

Вайна Шостай Кааліцыі

Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Virtuti Militari
Ордэн Virtuti Militari
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёну
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну
Афіцэр ордэна Ганаровага легіёну

Юзэф Панятоўскі (па-польску: Józef Antoni Poniatowski; 7 траўня 1763, Вена — 19 кастрычніка 1813, Ляйпцыг) — князь і генэрал Рэчы Паспалітай, маршал Францыі, пляменьнік караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Першапачаткова служыў у аўстрыйскай арміі. З 1789 году займаўся арганізацыяй войска Рэчы Паспалітай, а падчас вайны Расеі з Рэччу Паспалітай 1792 году быў камандуючым корпусам польскай арміі, дзеючым ва Ўкраіне. Вызначыўся ў бітве пад Зяленцамі — першай пераможнай бітве войска Рэчы Паспалітай з часоў Яна Сабескага. Перамога дала падставу для зацьвярджэньня ордэна Virtuti Militari. Першымі ўзнагароджанымі былі Юзэф Панятоўскі і Тадэвуш Касьцюшка.

Пасьля паразы Рэчы Паспалітай у вайне з Расеяй эміграваў, затым вярнуўся зноў на радзіму й служыў пад начальствам Касьцюшкі ў час Паўстаньня 1794 году. Пасьля падаўленьня паўстаньня заставаўся некаторы час у Варшаве. Яго маёнткі былі канфіскаваныя. Адмовіўшыся ўступіць ў расейскую армію, атрымаў прадпісаньне пакінуць Польшчу й выехаў у Вену.

Павал I вярнуў маёнткі Панятоўскім і спрабаваў прыцягнуць яго на расейскую службу. У 1798 годзе Панятоўскі прыяжджаў у Санкт-Пецярбург на пахаваньне дзядзькі й застаўся на некалькі месяцаў для ўладжваньня маёмасных і спадчынных справаў. Зь Пецярбургу паехаў у Варшаву, да таго часу занятую Прусіяй.

Увосень 1806 году, калі прускія войскі рыхтаваліся пакінуць Варшаву, Панятоўскі прыняў прапанову караля Фрыдрыха Вільгельма III ўзначаліць гарадзкую міліцыю. З прыходам войскаў Мюрата, пасьля перамоў зь ім Панятоўскі перайшоў на службу да Напалеона. У 1807 годзе ўдзельнічаў у арганізацыі часовага ўраду й стаў ваенным міністрам вялікага герцагства Варшаўскага. Удзельнічаў у паходзе Напалеона на Расею ў 1812, камандуючы польскім корпусам.

У 1813 годзе вызначыўся ў бітве пры Ляйпцыгу й атрымаў тытул маршалу. Прыкрываючы адступленьне францускага войска ад Ляйпцыгу, патануў у рацэ Эльстэр.

Прах ягоны ў 1814 годзе перанесены ў Варшаву, а ў 1819 ў Кракаў.

На востраве Сьвятая Гэлена Напалеон казаў, што лічыў Панятоўскага народжаным для трону: «Сапраўдным каралём Польшчы быў Панятоўскі, ён валодаў для гэтага усімі тытуламі й усімі талентамі… Гэта быў высакародны ды адважны чалавек, чалавек гонару. Калі б у мяне атрымалася расейская кампанія, я зрабіў бы яго каралём палякаў».

Мэмарыяльная пліта ў памяць аб Панятоўскім ўсталяваная на помніку Бітве народаў. У Варшаве ўсталяваны конны помнік князю Юзэфу Панятоўскаму (скульптар Бэртэль Торвальдсэн). Сярод скульптурных малюнкаў, якія ўпрыгожваюць фасад Люўру, знаходзіцца статуя Панятоўскага.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Szymanowski «Poniatowscy», Жэнева, 1880.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]