Юкан (рака)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Рака
Юкан
(па-ангельску: Yukon River)
Юкан
Від на раку Юкан каля Доўсан-Сіці
Агульныя зьвесткі
Выток Марш
Вусьце Бэрынгава мора
Краіны басэйну Сьцяг Канады Канада,

Сьцяг ЗША ЗША

Даўжыня 3190 км
Сярэднегадавы сьцёк 6430 м3
Плошча басэйну 854700 км2
Месцазнаходжаньне
Юкан на мапе
Басэйн ракі Юкан
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Юкан (па-ангельску: Yukon River) — рака на паўночным захадзе Канады і ЗША (штат Аляска). Даўжыня ракі 3190 кілямэтраў. Плошча басэйну складае 854700 км². Пачаткам вытока ракі лічыцца возера Марш. Сярэднегадавы сьцёк вады ў вусьці 6430 м³/с. Зьяўляецца суднаходнай ракой. Суднаходна ў перыяд з траўня па верасень. Даўжыня суднаходнай часткі рачной сыстэмы 3200 км. Шырыня даліны да 30 км. У разводзьдзе ўзьнімаецца на 15-20 м вышэй за ўзровень мора. Жыўленьне сьнегавое.

Этымалёгія назвы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юкан на мове племені ґвіч’ін (Gwich’in) азначае «Вялікая рака».

Масты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нягледзячы на тое, што Юкан мае вялікую даўжыню, праз яе перакінута ўсяго чатыры масты:

Мост Льюіса паўночней Марш-Лэйк на Аляскінскай трасе

Мост Роберта Кэмбэла

Мост Рывер Брыдж

Мост Э. Патона, паўночней Фэрбэнкса