Юльян Крачкоўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юльян Крачкоўскі
Старшыня Віленскай Археаграфічнай камісіі
Старшыня Віленскай Археаграфічнай камісіі
Дата нараджэньня 25 ліпеня (6 жніўня) 1840
Месца нараджэньня Сьцяг Расеі в. Азяты, Кобрынскі павет Гарадзенскай губэрні
Дата сьмерці 25 ліпеня (7 жніўня) 1903 (63 гады)
Месца сьмерці
Месца пахаваньня
Месца вучобы Пецярбурская духоўная акадэмія
Занятак краязнавец
Навуковая сфэра гісторыя, этнаграфія, фальклярыстыка
Месца працы
Дзеці Ігнацій Юльянавіч Крачкоўскі[d]

Юлья́н Фамі́ч Крачко́ўскі (25 ліпеня 1840, в. Азяты, цяпер Жабінкаўскі раён — 25 ліпеня 1903) — беларускі фальклярыст, этнограф, краязнаўца, пэдагог. Бацька вядомага расейскага савецкага ўсходазнаўцы І. Ю. Крачкоўскага.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вёсцы Азяты Кобрынскага павету Гарадзенскай губэрні (цяпер у Жабінкаўскім раёне Берасьцейскай вобласьці).

Скончыў Пецярбурскую духоўную акадэмію (1861). Адмовіўся ад духоўнага сану, займаўся пэдагагічнай дзейнасьцю. Працаваў выкладчыкам расейскай мовы Маладэчанскай настаўніцкай сэмінарыі, інспэктарам народных вучэльняў Тульскай губэрні і Віленскай навучальнай акругі, дырэктар Полацкай настаўніцкай сэмінарыі і Віленскага настаўніцкага інстытута, Туркестанскай настаўніцкай сэмінарыі. У 1884 годзе высланы з Туркестанскай сэмінарыі пасьля выяўленьня яе дырэктарам падазроных беларускіх гурткоў. У 1888—1902 гадах старшыня Віленскай археаграфічнай камісіі.

Памёр 25 ліпеня 1903 году. Пахаваны на Эўфрасіньнеўскіх могілках у Вільні.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1868 годзе ў газэце «Виленский вестник» зьмясьціў этнаграфічны артыкул «Вясельныя абрады заходнерускіх сялянаў». Праца Ю. Крачкоўскага «Нарысы быту заходнерускага селяніна» (1869) — першае дэталёвае дасьледаваньне сямейных і каляндарна-аграрных абрадаў беларусаў і выхаваньня дзяцей. У зборніку «Быт заходнерускага селяніна» (1873) апісаў беларускае вясельле, даў характарыстыку абрадаў каляндарна-гадавога цыклю. У ім зьмешчана больш за 200 песень, 90 прыказак, некалькі народных паданьняў і казак; ёсьць зьвесткі пра народную мэдыцыну, народныя стравы і народны каляндар беларусаў, пра пахавальныя абрады. У працы выкарыстаны шматлікія крыніцы па беларускай этнаграфіі. Ю. Крачкоўскі склаў 16-ы і 20-ы тамы, напісаў прадмовы да іх і да 25-га тому Актаў Віленскай археаграфічнай камісіі. У 1900—1902 гадах пад рэдакцыяй і з прадмовамі Ю. Крачкоўскага выйшлі 12-ы і 13-ы тамы Археаграфічнага зборніку дакумэнтаў.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Беларуская энцыклапедыя. Т. 8. — Мн., 1999.
  • Асветнікі зямлі беларускай: Х — пачатак ХХ ст. : энцыкл. давед. — Мн., 2001.
  • Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Т. 4. — Мн., 1997.