Юльёнас Сьцепанавічус

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Юльёнас Сьцепанавічус (па-летувіску: Julijonas Steponavičius; 18 кастрычніка 1911, Гервяцкая парафія, Беларусь — 18 чэрвеня 1991, Вільня) — летувіскі рымска-каталіцкі дзеяч.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыў віленскую гімназію, віленскую духоўную акадэмію (паступіў у 1930 годзе). У 1936 годзе высьвечаны на ксяндза. Ад 1939 году пробашч у Палушах, Новых Даўгелішках, Гадуцішках. У 1955 годзе папа Піюс XII прызначыў яго тытулярным біскупам Антарадасу й памочнікам біскупа Казімераса Палтарокаса. У 1957 годзе стаў апостальскім адміністратарам віленскае дыяцэзіі. Камуністычныя ўлады Летувы забаранілі яму займацца рэлігійнай дзейнасьцю й перавялі ў 1961 годзе ў Жагоры. 7 лютага 1989 году прызначаны віленскім арцыбіскупам. Пахаваны ў віленскай катэдры.