Юлян Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Міцкевіч.

Юлян Міцкевіч (па-польску: Julian Mickiewicz; нар. ак. 1838 году — пам. 17 лістапада (5 лістапада ст. ст.) 1863 году ў Коўна) — паўстанцкі камісар ковенскага ваяводзтва падчас студзеньскага паўстаньня.

З шляхты вількамірскага павету, сын Бэнэдыкта Міцкевіча. Скончыў пецярбурскую хірургічную акадэмію, пражываў у фальварку Барцішкі, які належаў да яго брата, працаваў лекарам. Прызначаны на пасаду паўстанцкага камісара ковенскага ваяводзтва, займаўся агітацыю. Арыштаваны, быў пакараны сьмерцю на шыбеніцы.

Бібліяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Rok 1863. Wyroki śmierci. Wydane pod redakcją Wacława Studnickiego nakładem i drukiem Ludwika Chomińskiego w Wilnie. Księgarnia Stow. Nauczycielstwa Polskiego. Tow. Wyd. «Ignis», Warszawa, у Сеціве (.djvu), сс. 78 і 128  (пол.).