Юлія Балыкіна

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Балыкіна
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзілася12 красавіка 1984
Булган, Манголія
Памерла28 кастрычніка 2015 (31 год)
Менск, Беларусь
ГрамадзянстваБеларусь
Рост165 см
Вага60 кг
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялёгкая атлетыка (100 м, 200 м, эстафэта 4×100 м)
Прафэсійная кар’ера2002—2013
Цяперашнія трэнэрыВасіль Боднар
Віктар Мясьнікоў

Ю́лія Балы́кіна (12 красавіка 1984, Булган, Манголія — 28 кастрычніка 2015[1], Беларусь) — беларуская лёгкаатлетка (бег), шматразовая чэмпіёнка Беларусі. Майстар спорту міжнароднае клясы[2].

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юлія Балыкіна нарадзілася 12 красавіка 1984 року ў Булгане (Манголія). Пачала займацца спортам у 18-гадовым узросьце ў Запарожжы (Украіна), у 2008 пераехала ў Беларусь.

Пасьля дыскваліфікацыі працавала трэнэркай адной зь дзіцячых спартовых школаў БФСТ «Дынама».

28 кастрычніка 2015 року Юлія Балыкіна зьнікла, 16 лістапада ейнае цела было знойдзенае ў Смалявіцкім раёне Менскай вобласьці[3].

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Шматразовая чэмпіёнка Беларусі ў бегу на 100 і 200 мэтраў. Эстафэта 4×100 м: чэмпіянат сьвету 2011 — 15-я, чэмпіянат Эўропы 2010 — 5-я, чэмпіянат Эўропы 2012 — 7-я.

Удзельніца Алімпійскіх гульняў 2012 году ў бегу на 100 м (у кваліфікацыі заняла 47-е месца і ў паўфінал не патрапіла) і эстафэце 4×100 м[4].

11 чэрвеня 2013 году Балыкіна была дыскваліфікаваная на 2 гады за ўжываньне забароненых прэпаратаў, пасьля чаго прыняла рашэньне скончыць спартовую кар’еру. Тэрмін дыскваліфікацыі скончыўся 24 ліпеня 2015 году[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юлія Балыкінасховішча мультымэдыйных матэрыялаў