Юлія Міцкевіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юлія Міцкевіч
Старшыня аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада
2010 — 2013
Папярэднік: Марына Гундар
Наступнік: Мікалай Цяцёркін
Асабістыя зьвесткі
Нарадзілася: 1979
Аб’яднаньне: Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада
Адукацыя: Эўрапейскі гуманітарны ўнівэрсытэт

Юлія Міцкевічбеларуская журналістка, абаронца правоў аб’яднаньняў ЛГБТ у Беларусі, у 2010—2013 гадах — старшыня аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Скончыла магістарскае навучаньне на Эўрапейскім гуманітарным унівэрсытэце па тэме gender studies. Займалася абаронай правоў аб’яднаньняў ЛГБТ у Беларусі[1]. Працавала як журналістка ў беларускім інфармацыйным партале naviny.by[2]. У 2010 была абранай на пасаду старшыні аб’яднаньня Маладыя сацыял-дэмакраты — Маладая грамада. Заняла гэтую пасаду пасьля Марыны Гундар[1]. У час сходу 10—11 сьнежня 2011 году была пераабранай[3]. 23—24 лістапада 2013 году на пасаду старшыні быў абраны Мікалай Цяцёркін[4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]