Юры Жадобін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Жадобін
Міністар абароны Рэспублікі Беларусь
4 сьнежня 2009 — 25 лістапада 2014
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Прэм’ер-міністар: Міхаіл Мясьніковіч
Сяргей Сідорскі
Папярэднік: Леанід Мальцаў
Наступнік: Андрэй Раўкоў
Сакратар Савету бясьпекі Рэспублікі Беларусь
15 ліпеня 2008 — 4 сьнежня 2009
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Віктар Шэйман
Наступнік: Леанід Мальцаў
Кіраўнік КДБ Рэспублікі Беларусь
17 ліпеня 2007 — 15 ліпеня 2008
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Сьцяпан Сухарэнка
Наступнік: Вадзім Зайцаў
Начальнік Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь
9 верасьня 2003 — 17 ліпеня 2007
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Яўген Двярніцкі
Наступнік: Андрэй Уцюрын
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 14 лістапада 1954 (69 гадоў)
Днепрапятроўск, УССР
Адукацыя:
Узнагароды:
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн Чырвонай Зоркі
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Ордэн За службу Радзіме 3 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Мэдаль За бездакорную службу 1 ступені
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)
Ордэн Айчыны 3 ступені (Беларусь)

Ю́ры Ві́ктаравіч Жадо́бін (нарадзіўся 14 лістапада 1954, Днепрапятроўск, Украінская ССР) — беларускі вайсковы і дзяржаўны дзяяч.

Сёмы міністар абароны Беларусі (2009—2014).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў г. Днепрапятроўску (цяпер Украіна).

Ва Ўзброеных Сілах — з 1972 г. У 1976 г. скончыў Казанскую вышэйшую танкавую камандную вучэльню, у 1985 г. — камандны факультэт Ваеннай акадэміі бранетанкавых войскаў у Маскве. З 1976 г. па 1990 г. мінуў усе службовыя прыступкі ад камандзіра ўзвода да камандзіра палка. З 1990 г. па 1999 г. служыў на камандных пасадах у сыстэме Грамадзянскай абароны Беларусі, унутраных войсках МУС Рэспублікі Беларусь.

З 1999 г. займаў пасаду намесьніка міністра ўнутраных справаў — камандавалага ўнутранымі войскамі. 9 верасьня 2003 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду начальніка Службы бясьпекі прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь (на месца Яўгена Дзьверніцкага). 17 ліпеня 2007 г. указам прэзыдэнта прызначаны старшынём Камітэту дзяржаўнай бясьпекі Рэспублікі Беларусь (зьмяніў Сьцяпана Сухарэнка; на пост начальніка службы бясьпекі прэзыдэнта РБ быў прызначаны падпалкоўнік Андрэй Утурын, які займаў да таго часу пасаду начальніка ўпраўленьня асабістай аховы прэзыдэнта).

15 ліпеня 2008 г. указам прэзыдэнта прызначаны на пасаду сакратара Рады бясьпекі Рэспублікі Беларусь (на месца Віктара Шэймана; пост кіраўніка КДБ РБ заняў генэрал-маёр Вадзім Зайцаў)[1]. Адстаўлены быў 4 сьнежня 2009 г. й адначасова прызначаны міністрам абароны[2]. 25 лістапада 2014 вызвалены ад пасады міністра абароны[3].

Званьне — генэрал-лейтэнант (2 ліпеня 2009)[4].

Узнагароды[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Указам прэзыдэнта Рэспублікі Беларусь ад 10.09.2003 N 391 Узнагароджаны ардэнамі «За службу Радзіме» трэцяй ступені і «Чырвонай зоркі», мэдалём «За бездакорную службу» першай ступені. 12 студзеня 2014 году ўзнагароджаны ордэнам Айчыны 3-й ступені «за ўзорнае выкананьне вайсковага абавязку, службовых абавязкаў, высокі прафэсіяналізм і ўмацаваньне абараназдольнасьці дзяржавы»[5].

Рэакцыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Наконт прызначэньня Юрыя Жадобіна на пост сакратара Савету Бясьпекі былы падпалкоўнік КДБ Валеры Костка ў інтэрвію прэс-цэнтру Хартыі’97 заявіў:

« Быўшы старшынём КДБ, Жадобін нічым сябе ня выявіў. Наадварот, у афіцыйны Дзень Незалежнасьці ў Менску адбыўся выбух, і ўся адказнасьць за гэта павінна была легчы на главу КДБ. Ніякіх «выбітных» заслуг, акрамя скандалу з пошукам амэрыканскіх «шпіёнаў», за ім ня лічыцца. Раней Жадобін быў кіраўніком службы бясьпекі прэзыдэнта, так што Лукашэнка яго ніколі ад сябе не адпускаў. »

Валеры КосткаЛукашенко не доверяет силовикам (рас.)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]