Юры Каламыц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Каламыц
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 30 красавіка 1979(1979-04-30)[1] (44 гады)
Рост 182 см
Вага 76 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
1997—1999
1999—2003
2003
2004
2005
2006—2010
2010—2011
2011—2014
2014—2015
2015—2016
2016—2017
2017—2022
Уралец
Уралмаш
КАМАЗ
Дынама Барнаул
Тарпэда Жодзін
Іртыш
Віцебск
Шахцёр Салігорск
Тарпэда-БелАЗ
Сахалін
Луч Уладзівасток
Сахалін
42 (1)
77 (4)
27 (0)
26 (0)
25 (2)
99 (1)
15 (0)
71 (7)
22 (1)
1 (0)
35 (0)
93 (8)

Ю́ры Каламы́ц (па-расейску: Юрий Коломыц; нарадзіўся 30 красавіка 1979 году, Ніжні Тагіл, СССР) — былы расейскі футбаліст, абаронца клюбу Сахалін.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Футбольную кар’еру Юры распачаў у Расеі, галоўным чынам у ніжэйшых дывізіёнах на Ўрале. У 2005 годзе ўпершыню трапіў у Беларусь, стаўшы гульцом жодзінскага «Тарпэда», потым гуляў у Казахстане за паўладарскі «Іртыш». У 2010 годзе вярнуўся ў Беларусь, правёўшы сэзон 2010 году ў «Віцебску». З 2011 году Юры зьяўляецца футбалістам салігорскага «Шахцёру», дзе выступае на пазыцыі асноўнага правага абаронца. У 2012 годзе быў прызнаны адным з найлепшых легіянэраў беларускага чэмпіянату[2]. У лютым 2014 году перайшоў у жодзінскі клюб «Тарпэда-БелАЗ»[3]. У студзені 2015 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[4].

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

«Шахцёр»:

  • Срэбраны прызэр чэмпіянату Беларусі: 2011, 2012, 2013

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]