Юры Лукашэвіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Лукашэвіч
Намесьнік старшыні партыі БНФ
30 верасьня 2017 — цяперашні час
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Старшыня моладзі БНФ
25 жніўня 2015 — 29 верасьня 2017
Прэзыдэнт: Аляксандар Лукашэнка
Папярэднік: Андрэй Крэчка
Наступнік: Ганна Сьмілевіч
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 13 красавіка 1998 (26 гадоў)
Партыя: Партыя БНФ

Юры Лукашэвіч (нар. 13 красавіка 1998 году) — грамадзкі й дзяржаўны дзяяч Беларусі. Сябра й намесьнік старшыні партыі БНФ[1]. З 15 жніўня 2015 году выконваў абавязкі кіраўніка моладзі БНФ. На зьезьдзе моладзі БНФ 9 кастрычніка 2016 году Юры Лукашэвіч быў абраны кіраўніком «Моладзі БНФ»[2].

Дзяцінства. Вучоба[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся 13 красавіка 1998 году. Вырас на Беларусі. Вясною 2017 году быў адлічаны з БДУ, дзе вучыўся на гістарычным факультэце[3].

– Лукашэвіч лічыць, што прычынай адлічэньня стаў ягоны ўдзел у акцыі па абароне Курапатаў. Яму вынесьлі дзьве вымовы, на падставе якіх потым адлічылі з БДУ.

— Намесьніку старшыні Партыі БНФ Лукашэвічу забаранілі выезд зь Беларусі[4]

Грамадзкае жыцьцё[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Да прызначэньня на новую пасаду зьезьдзіў у Віцебск і прысутнічаў на сходзе гарадзкое рады партыі БНФ. З 2017 году займае пасаду намесьніка старшыні БНФ[5].

Дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прымаў удзел у абароне Курапатаў. За той удзел быў пакараны арыштам на 15 сутак[6]. 8 траўня 2017 году моладзь БНФ і Юры Лукашэвіч і жыхары Менску ўсклалі кветкі на магілу Васіля Быкава. Юры Лукашэвіч пра В. Быкава сказаў:

— Гэта ня толькі франтавік, літаратар, але, што вельмі важна для нас, адзін з заснавальнікаў БНФ. І вельмі важна аддаваць даніну памяці гэтаму вялікаму чалавеку. Але сёньняшняй акцыяй мы ня толькі аддалі даніну памяці яму, але і ўсім загінулым у Другой сусьветнай вайне.

— Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава[7]

У пачатку 2017 году спрабаваў заснаваць грамадзкае аб’яднаньне пад назваю «Моладзь Адраджэньня», але адмовілі ў рэгістрацыі[8]. У жніўні 2017 году Юры Лукашэвіч удзельнічаў у зборы подпісаў для ўдзелу ў выбарах у мясцовы савет дэпутатаў у горадзе Барысаў[9]. Сваю дзейнасьць Юры Лукашэвіч на пасадзе кіраўніка моладзі БНФ ацаніў станоўча[10].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Намесьнік старшыні Партыі БНФ Вадзім Саранчукоў
  2. ^ Валер Саўко. У «Моладзі БНФ» новы старшыня // Беларуская рэдакцыя Польскага Радыё, 10 кастрычніка 2016 г. Праверана 22 верасьня 2018 г.
  3. ^ Ігар Карней. Лідэр «Моладзі БНФ» падаў у суд на БДУ, а «усплыла» незаплянаваная адседка // Радыё «Свабода», 30 чэрвеня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2018 г.
  4. ^ Радыё Свабода
  5. ^ У Віцебску прайшоў пазачарговы выбарны сход партыі БНФ. У якасьці гасьцей на сходзе ў Віцебску прысутнічалі кіраўнік партыі Аляксей Янукевіч, старшыня палітычнай арганізацыі «Моладзь БНФ» Юры Лукашэвіч, а таксама прэтэндэнты на пасаду кіраўніка партыі Ігар Лялькоў і Вольга Дамаскіна
  6. ^ 15 сутак арышту для Юрыя Лукашэвіча застаюцца ў сіле // Праваабарончы цэнтар «Вясна», 26 ліпеня 2017 г. Архіўная копія ад 26 ліпеня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2018 г.
  7. ^ Моладзь БНФ усклала кветкі да магілы Васіля Быкава
  8. ^ “Моладзі Адраджэння” адмовілі ў рэгістрыцыі
  9. ^ БелаПАН. «Моладзь БНФ» плянуе выставіць 50 кандыдатаў на мясцовых выбарах // Радыё «Рацыя», 1 верасьня 2017 г. Праверана 22 верасьня 2018 г.
  10. ^ Юрась Лукашэвіч: Моладзь БНФ аднавілі з нуля(недаступная спасылка)