Юры Станіслаў Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Станіслаў Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1668
Памёр 12 кастрычніка 1732
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Казімер Ян Сапега
Крыстына Барбара з Глябовічаў
Жонка Ізабэла Алена з Палубінскіх
Тэадора з Солтанаў
Дзеці ад 2-га шлюбу: Антоні Казімер, Тэрэза Крыстына, Бэнэдыкта, Салямэя Ганна

Юры Станіслаў Сапега (1668 — 12 кастрычніка 1732) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Падстолі (1686) і стольнік вялікі літоўскі (16861703 і з 1709), ваявода троцкі (17061709) і амсьціслаўскі (1732).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Казімера Яна і Крыстыны Барбары з Глябовічаў. Меў братоў Аляксандра Паўла і Міхала Францішка.

Навучаўся ў Вільні і Брунсбэргу. Удзельнічаў у ваенных дзеяньнях супраць туркаў. У Вялікую Паўночную вайну разам зь іншымі прадстаўніка радзіны ваяваў на баку швэдаў і Станіслава Ляшчынскага, пазьней перайшоў да Аўгуста Моцнага[2].

Займаў шэраг высокіх дзяржаўных пасадаў, абіраўся паслом на соймы 1690, 1693 і 1695.

Першы шлюб з Ізабэлай Аленай Палубінскай быў бязьдзетным, у другім шлюбе з Тэадорай Солтан меў сына Антонія Казімера і дачок Тэрэзу Крыстыну, Бэнэдыкту і Салямэю Ганну.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]