Юры Фэліцыян Сапега

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юры Фэліцыян Сапега

Герб «Ліс»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся 1680(1680)
Памёр 3 верасьня 1750
Пахаваны
Род Сапегі
Бацькі Францішак Стэфан Сапега[1]
Ганна Крысьціна Любамірская[d][1]
Дзеці Марыяна з Сапегаў[d][2] і Крысціна з Сапегаў[d][2]

Юры Фэліцыян Сапега (люты 1680 — 3 верасьня 1750) — дзяржаўны і вайсковы дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Генэрал-маёр Літоўскага войска (1708), ваявода амсьціслаўскі (з 1742).

Трымаў Вількаўскае староства.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З чарэйска-ружанскай лініі магнацкага роду Сапегаў гербу «Ліс», сын Францішка Стэфана і Ганны Крыстыны зь Любамірскіх. Меў братоў Яна Казімера і Юзэфа Францішка.

Навучаўся ў езуіцкім калегіуме ў Брунсбэргу і за мяжой. У Вялікую Паўночную вайну стаў на бок Станіслава Ляшчынскага, атрымаў ад яго пасаду кухмістра вялікага літоўскага (1709). Пазьней перайшоў да Аўгуста Моцнага. Узяў удзел у антыкаралеўскай Віленскай канфэдэрацыі (1716), быў палкоўнікам Наваградзкага ваяводзтва[3].

Абіраўся паслом на соймы 1720, 1724, 1729, 1732, 1733 і 1738, быў маршалкам Галоўнага Трыбуналу ў 1717.

У 1733 падтрымаў абраньне на сталец Станіслава Ляшчынскага, да самай абдыкацыі належаў да найбліжэйшых да манарха асобаў. Пазьней вызнаў каралём і вялікім князем Аўгуста Саса.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]