Юстына Кавальчык

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Юстына Кавальчык
Пэрсанальная інфармацыя
Поўнае імяпа-польску: Justyna Maria Kowalczyk
Нарадзілася19 студзеня 1983(1983-01-19)[1] (41 год)
Грамадзянства
Прафэсійная інфармацыя
Спэцыялізацыялыжны бягун, лыжны трэнэр, спартовая чыноўніца
Алімпійскія ўзнагароды

Юстына Кавальчык

Лыжныя гонкі (жанчыны)
Золата 2010 Лыжныя гонкі (30 кілямэтраў)
Золата 2014 Лыжныя гонкі (10 км клясыкай)
Срэбра 2010 Лыжныя гонкі (спрынт)
Бронза 2010 Лыжныя гонкі (15 кілямэтраў)
Бронза 2006 Лыжныя гонкі (30 кілямэтраў)

Юсты́на Мары́я Кава́льчык (па-польску: Justyna Maria Kowalczyk-Tekieli; нар. 19 студзеня 1983 году ў Ліманаве) — польская спартоўка (лыжная гоначніца).

Зьяўляецца ўладальніцай бронзавага мэдалю Алімпійскіх гульняў у Турыне (2006) у гонцы на 30 кілямэтраў, а таксама ўладальніцай залатога (гонка на 30 кілямэтраў), срэбранага (спрынт) ды бронзавага (гонка на 15 кілямэтраў) мэдалю Алімпійскіх гульняў у Ванкувэры (2010). Чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў у Сочы ў гонцы на 10 км клясычным ходам.

Двайная залатая мэдалістка чэмпіянату сьвету ў лыжных гонках ў чэскім Лібэрцы (2009) — выйграла у злучанай гонцы (2 разы па 7,5 кілямэтру) і ў гонцы на 30 кілямэтраў тэхнікай адвольнай, выйграла там таксама бронзавы мэдаль у спрынтэрскай гонцы на 10 кілямэтраў[2][3]. Заняла 3 месца ў Кубку сьвету 2007/2008 і 1 месца ў 2008/2009. Два разы была залатой мэдалісткай моладзевага чэмпіянату сьвету (да 23 гадоў).

23 сакавіка 2009 году адзначаная Кавалерскім Крыжам Ордэну Адраджэньня Польшчы[4], 27 сакавіка 2010 году — Крыжам Камандорскім з Зоркай Ордэну Адраджэньня Польшчы[5].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]