Ява

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ява на мапе

Я́ва — востраў, знаходзіцца ў складзе Інданэзіі (сталіца Інданэзіі, Джакарта, разьмешчаная на высьпе Ява). Плошча 132 тыс. км². Працягнуўся на 1000 кілямэтраў з захаду на ўсход, трыццаць адсоткаў яго тэрыторыі займаюць джунглі. Уваходзіць у адміністрацыйны рэгіён Ява.

Ява — самая населеная выспа ў сьвеце (124 млн чал., 2005), шчыльнасьць насельніцтва складае 979 чал./км². Найболей распаўсюджаныя мовы — яванская і інданэзійская. На Яве знаходзіцца каля 120 вульканаў, зь іх 30 дзейных, у тым ліку Мэрапі. На высьпе выгадоўваюць адзін са знакамітых гатункаў кавы — Копі Лювак.

На высьпе Ява знаходзіцца галоўная славутасьць Інданэзіі — храм Барабудур. Гэтая сьвятыня будысцкай рэлігіі ўяўляе сабою мадэль будысцкай касмалёгіі. Храм уваходзіць у сьпіс найважнейшых архітэктурна-гістарычных помнікаў ЮНЭСКО і належыць да аб’ектаў сусьветнае спадчыны.

Цікавыя факты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Дзеяньне рамана «Амок» (1930) беларускага пісьменніка Янкі Маўра адбываецца на востраве Ява.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Явасховішча мультымэдыйных матэрыялаў