Ягаднікі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягаднікі
польск. Jagodniki
Першыя згадкі: 1569
Мясцовая назва: Jahudnyki
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 168 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.7; 23.5Каардынаты: 52°42′0″ пн. ш. 23°30′0″ у. д. / 52.7° пн. ш. 23.5° у. д. / 52.7; 23.5
Ягаднікі на мапе Польшчы
Ягаднікі
Ягаднікі
Ягаднікі
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Я́гаднікі (па-польску: Jagodniki, па-падляску: Jahudnyki[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне[3]). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вёска была праўдападобна заснаваная паміж 1566 ды 1569 гадамі лясьнічым бельскім Рыгорам Валовічам. Да 18 ст. знаходзілася паміж лясамі, зь якіх жыхары Ягаднікаў выбіралі мёд. У 18 ст. жыхары Ягаднікаў пачалалі засноўваць з захаду ад сваёй вёскі невялікія прысёлкі Краські, Карнілы і Сураль (далі яны пасьля вёску Вялікія Пасечнікі), а са ўсходу прысёлкі Галёнкі, Канстантынік ды Паўлюк (склаліся пасьля ў прысёлак Пасечнікі-Семівалокі)[4]. У міжваенны пэрыяд Ягаднікі прыналежалі да гміны Орля Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 160 жыхары (1 каталік ды 159 праваслаўных; 49 запісаных было палякамі, а 111 беларусамі)[5]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ягаднікі былі далучаныя да гміны Дубічы Царкоўныя.

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Pudlaśki nazvy. Jahudnyki svoja.org Праверана 4 траўня 2015 г.
  3. ^ Сайт парафіі сьв. Міхала Арханёла ў Старым Корніне (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  4. ^ Ягаднікі Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
  5. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 25 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.