Ягелонскі ўнівэрсытэт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Uniwersytet Jagielloński
JagiellonianUni coat of arms.JPG
па-лацінску: Universitas Jagellonica Cracoviensis
Дэвіз Plus ratio quam vis
Дэвіз па-беларуску Хай прычына перавышае сілу
Заснаваны 12 траўня 1364
Рэктар прафэсар Караль Мусёл
Факультэтаў 15
Колькасьць студэнтаў 44 214
Колькасьць асьпірантаў 2109
Месцазнаходжаньне
Геаграфічныя каардынаты 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. / 50.06083; 19.93278Каардынаты: 50°3′39″ пн. ш. 19°55′58″ у. д. / 50.06083° пн. ш. 19.93278° у. д. / 50.06083; 19.93278
Горад Кракаў
Краіна Польшча
Былыя назвы Studium Generale, Akademia Krakowska, Szkoła Główna Koronna, Szkoła Główna Krakowska, Uniwersytet Krakowski
ЭАУ, Куімбрская група, Europaeum
NAFSA,Утрэхцкая сетка, EAIE
Вэб-сайт http://www.uj.edu.pl/
Ягелонскі ўнівэрсытэт на мапе Польшчы
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Ягелонскі ўнівэрсытэт
Ягелонскі ўнівэрсытэт

Ягело́нскі ўнівэрсытэ́т (па-польску: Uniwersytet Jagielloński, часта скарачаецца як па-польску: UJ) — польскі ўнівэрсытэт, вышэйшая навучальная ўстанова ў Кракаве, найстарэйшая і адна з самых буйных у Польшчы, адна з найстарэйшых у Эўропе.

Ягелонскі ўнівэрсытэт быў заснаваны ў 1364 годзе па ініцыятыве польскага караля Казіміра III Вялікага, а пазьней абноўлены і пашыраны каралевай Ядвігай і князем Ягайлам.

Першапачаткова ўнівэрсытэт называўся Studium Generale, пасьля — Кракаўскай акадэміяй (па-польску: Akademia Krakowska), пазьней — Галоўнай кароннай школай (па-польску: Szkoła Główna Koronna). У XIX стагодзьдзі ўнівэрсытэт атрымаў сваю бягучую назву Ягелонскі, якая падкрэсьлівае сувязь з родам Ягелонаў.

Колькасьць студэнтаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Ягелонскі ўнівэрсытэт у Старым горадзе ў Кракаве

Агульная колькасьць студэнтаў складае каля 45 тысячаў, зь іх каля 1500 — замежнікі.

Факультэты[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пячатка Кракаўскай Акадэміі часоў Ягайлы
  • Факультэт юрыспрудэнцыі і адміністрацыі (Wydział Prawa i Administracji)
  • Лекарскі факультэт (Wydział Lekarski)
  • Фармацэўтычны факультэт (Wydział Farmaceutyczny)
  • Факультэт аховы здароўя (Wydział Ochrony Zdrowia)
  • Філязофскі факультэт (Wydział Filozoficzny)
  • Факультэт фізыкі, астраноміі і прыкладной матэматыкі (Wydział Fizyki, Astronomii i Informatyki Stosowanej)
  • Гістарычны факультэт (Wydział Historyczny)
  • Філялягічны факультэт (Wydział Filologiczny)
  • Факультэт паланістыкі (Wydział Polonistyki)
  • Факультэт матэматыкі і інфарматыкі (Wydział Matematyki i Informatyki)
  • Факультэт хіміі (Wydział Chemii)
  • Факультэт біялёгіі і навук пра Зямлю (Wydział Biologii i Nauk o Ziemi)
  • Факультэт кіраваньня і сацыяльнай камунікацыі (Wydział Zarządzania i Komunikacji Społecznej)
  • Факультэт міжнародных і палітычных дасьледваньняў (Wydział Studiów Międzynarodowych i Politycznych)
  • Факультэт біяхіміі, біяфізыкі і біятэхналёгіі (Wydział Biochemii, Biofizyki i Biotechnologii)

Кошт навучаньня[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Кошт навучаньня складае прыблізна €4000 на год.

Вядомыя выпускнікі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg  Ягелонскі ўнівэрсытэтсховішча мультымэдыйных матэрыялаў