Ягор Зубовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягор Зубовіч
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 1 чэрвеня 1989(1989-06-01)[1] (34 гады)
Рост 185 см
Вага 74 кг[2]
Пазыцыя нападнік
Клюбная інфармацыя
Клюб Нёман Горадня
Нумар 17
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2005 Тарпэда Менск 1 (0)
2006 ПМЦ[d] 28 (4)
2007 Партызан Менск 12 (2)
2008 Дынама Менск 5 (0)
2009 Тарпэда-БелАЗ 22 (2)
2010 Партызан Менск 29 (8)
2011 Белшына 32 (11)
2012—2015 Ягелёнія 0 (0)
2012—2013 Нафтан 43 (5)
2013—2014 Нёман Горадня 45 (16)
2015 Слуцак 26 (8)
2016 Дынама Менск 21 (5)
2017 Тарпэда-БелАЗ 30 (11)
2018 Малака Юнайтэд[d] 22 (12)
2019 Дынама Менск 27 (8)
2020 Жэтысу 19 (1)
2021—4 Нёман Горадня 69 (25)
Зборныя
2007 Беларусь (да 19)[d] 1 (0)
2008—2009 Беларусь (да 21) 5 (0)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
16 сакавіка 2024.

Ягор Вячаслававіч Зубовіч (нарадзіўся 1 чэрвеня 1989 году) — беларускі футбаліст, нападнік гарадзенскага «Нёману». Удзельнік летніх Алімпійскіх гульняў 2012 году.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў займацца футболам ва Ўзьдзе, пасьля трапіў у Менск. Гуляў за розныя клюбы. Выдатна правёў сэзон 2011 году, стаўшы найлепшым бамбардзірам бабруйскай «Белшыны» і адным з найлепшых у чэмпіянаце. У сьнежні 2011 году перайшоў у беластоцкую «Ягелёнію». Але праз два тыдні быў звольнены галоўны трэнэр польскай каманды Чэслаў Міхневіч, а новы трэнэр ня бачыў Зубовіча ў складзе. У выніку Ягор вярнуўся ў Беларусь, трапіўшы ў арэнду ў наваполацкі «Нафтан». Пазьней арэнда падаўжалася, у студзені 2013 году чарговы раз было падпісана арэнднае пагадненьне[3].

У ліпені 2013 году з «Нафтанам» перайшоў на правах арэнды ў гарадзенскі «Нёман»[4]. У гарадзенскім клюбе здолеў замацавацца ў якасьці асноўнага нападніка. Па заканчэньні сэзону вярнуўся ў «Ягелёнію», але ня здолеў прыглянуцца трэнэрскаму штабу і ў лютым 2014 году зноў выправіўся ў Горадня[5]. Першую палову сэзону 2014 году правёў у якасьці цэнтральнага нападніка, пасьля апусьціўся на месца атакуючага паўабаронцы. З 12 галамі стаў найлепшым бамбардзірам клюбу ў сэзоне.

У студзені 2015 году, пакінуўшы «Нёман» па заканчэньні арэнды, далучыўся да стану «Ягелёніі»[6]. Аднак, у выніку ня трапіў на збор беластоцкага клюбу ў Турэччыне[7]. У выніку выправіўся на прагляд у «Слуцак», зь якім у сакавіку 2015 году падпісаў арэнднае пагадненьне[8]. З 8 галамі стаў найлепшым бамбардзірам «Слуцка» ў сэзоне 2015 году. Па заканчэьнні сэзону вярнуўся з арэнды ў «Ягелёнію»[9].

У сакавіку 2016 году ў аднабаковым парадку скасаваў пагадненьне з польскім клюбам праз сыстэматычную нясплату заробку[10]. Неўзабаве прыбыў на прагляд у менскае «Дынама» і падпісаў кантракт[11]. У складзе дынамаўцаў стаў перадусім выходзіць на замену. У сьнежні 2016 году па заканчэньні кантракта пакінуў сталічны клюб[12].

У лютым 2017 году праходзіў прагляд у карагандзінскім «Шахтары»[13], але пазьней далучыўся да «Тарпэда-БелАЗ» і неўзабаве падпісаў кантракт з гэтым клюбам[14]. У складзе жодзінцаў быў адным з асноўных нападнікаў, правёў усе 30 матчаў чэмпіянату. З 11 галамі стаў найлепшым бамбардзірам каманды. Па заканчэньні сэзону ў лістападзе 2017 году пакінуў «Тарпэда-БелАЗ»[15]. У сьнежні 2017 году стаў гульцом малайзійскага клюбу «Малака Юнайтэду»[16]. Быў асноўным нападнікам каманды, у сэзоне 2018 году з 12 галамі стаў чацьвертым бамбардзірам чэмпіянату Малайзіі. У сьнежні 2018 году пакінуў клюб[17].

У студзені 2019 году ў чарговы раз стаў гульцом менскага «Дынама»[18]. У пачатку сэзону 2019 году часьцей выходзіў на замену, пасьля пачаў звычайна зьяўляцца ў стартавым складзе. У пачатку 2020 году трэнаваўся з дынамаўцамі, аднак у лютым па пагадненьні бакоў пакінуў сталічны клюб[19]. У хуткім часе далучыўся да казаскага клюбу «Жэтысу» і неўзабаве падпісаў зь ім кантракт[20]. У складзе «Жэтысу» пераважна выходзіў на замену. У студзені 2021 году стала вядома, што Зубовіч разам зь іншымі беларускімі футбалістамі пакінуў «Жэтысу»[21].

У лютым 2021 году трэнаваўся з гарадзенскім «Нёманам» і неўзабаве падпісаў кантракт[22]. Паводле вынікаў сэзону 2023 году з 14 галамі стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі і дапамог «Нёману» заваяваць срэбраныя мэдалі. У студзені 2024 году на два гады падоўжыў кантракт з гарадзенскім клюбам[23].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Гуляў за моладзевыя зборныя розных узростаў. У 2011—2012 гадах выступаў у алімпійскай зборнай Беларусі.

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
Слуцак 2015 Найвышэйшая ліга 26 8
Дынама Менск 2016 Найвышэйшая ліга 21 5
Тарпэда-БелАЗ 2017 Найвышэйшая ліга 30 11

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ а б в Egor Zubovich // Transfermarkt (мн.) — 2000.
  2. ^ а б в г https://www.fcneman.by/by/komanda/main/160.html
  3. ^ Егор Зубович остается в "Нафтане" (рас.)
  4. ^ "Неман" взял в аренду Егора Зубовича (рас.)
  5. ^ Зубович перешел в «Неман» на правах аренды (рас.) Архіўная копія ад 2016-03-04 г.
  6. ^ Егор Зубович вернулся в "Ягеллонию" (рас.)
  7. ^ Зубович не отправится на сбор в Турцию в составе «Ягеллонии» (рас.)
  8. ^ Егор Зубович будет играть за "Слуцк" (рас.)
  9. ^ Зубович и Залеский расстались со "Слуцком" (рас.)
  10. ^ Зубович расторг контракт с «Ягеллонией» в одностороннем порядке (рас.)
  11. ^ Минское "Динамо" заключило контракт с Егором Зубовичем (рас.)
  12. ^ Минское "Динамо" покинуло пятеро футболистов (рас.)
  13. ^ Егор Зубович проходит просмотр в карагандинском "Шахтере" (рас.)
  14. ^ Егор Зубович подписал контракт с "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  15. ^ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ" (рас.)
  16. ^ Егор Зубович стал игроком малазийского клуба "Малакка Юнайтед" (ФОТО) (рас.)
  17. ^ Зубович покинул "Малакку Юнайтед" (рас.)
  18. ^ Зубович стал игроком минского "Динамо" (рас.)
  19. ^ Минское "Динамо" объявило о расторжении контракта с Зубовичем (рас.)
  20. ^ Источник: Зубович подписал контракт с "Жетысу". Это пятый белорус в талдыкорганском клубе (рас.)
  21. ^ Все белорусы покинули "Жетысу" (рас.)
  22. ^ Егор Зубович подписал соглашение с "Неманом" (рас.)
  23. ^ Егор Зубович продлил контракт с "Неманом" (рас.)

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]