Ягор Філіпенка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ягор Філіпенка
Ягор Філіпенка
Пэрсанальная інфармацыя
Нарадзіўся 10 красавіка 1988 (35 гадоў)
Менск, БССР
Рост 194 см
Вага 86 кг
Пазыцыя абаронца
Клюбная інфармацыя
Клюб Урал
Нумар 24
Моладзевыя клюбы
2001
2001—2006
СДЮШАР Зьмена
БАТЭ-РМ
Клюбы
Гады Клюб Гульні (галы)¹
2006—2007
2008—2012
2009
2010
2011
2012—2014
2015—2016
2016—2018
2018
2018—2021
2021—2022
2022—
БАТЭ
Спартак Масква
Том (арэнда)
Сібір (арэнда)
БАТЭ (арэнда)
БАТЭ
Маляга
Макабі Тэль-Авіў
Ашдод (арэнда)
БАТЭ
Шахцёр Салігорск
Урал
23 (2)
16 (1)
2 (0)
18 (0)
20 (2)
65 (4)
8 (0)
18 (0)
14 (0)
60 (2)
35 (3)
13 (1)
Зборныя
2007—2017 Беларусь 52 (1)

¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі
для нацыянальнай лігі, адкарэктавана на
3 чэрвеня 2023.

Яго́р Усе́валадавіч Філіпе́нка (нарадзіўся 10 красавіка 1988 году, Менск, БССР) — беларускі футбаліст, выступае за расейскі клюб «Урал». Раней прыцягваўся да матчаў нацыянальнай зборнай Беларусі. У часы выступаў за барысаўскі БАТЭ зьяўляўся лідэрам абарончых шэрагаў клюбу, дзякуючы чаму два разы запар станавіўся найлепшым абаронцам айчыннага чэмпіянату ў 2013 і 2014 гадох.

Кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюбная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выхаванец менскай школы «Зьмена», у маладосьці апынуўся ў структуры барысаўскага БАТЭ. З 2005 году стаў выступаць за дубль, а ў 2007 годзе замацаваўся ў асноўным складзе барысаўчанаў.

У кастрычніку 2007 году перайшоў у маскоўскі «Спартак». У сэзоне 2008 году правёў у чэмпіянаце 11 матчаў. У першай палове 2009 году знаходзіўся ў арэндзе ў клюбе «Том», дзе амаль не гуляў з-за траўмы. Другую палову 2009 году правёў у складзе «Спартаку», а ў сэзоне 2010 году выступаў у «Сібіры», дзе галоўным трэнэрам працаваў былы настаўнік БАТЭ Ігар Крывушэнка.

У лютым 2011 году вярнуўся ў БАТЭ на правах арэнды. Хутка замацаваўся ў аснове барысаўчанаў, і пасьля заканчэньня тэрміну арэнды ў лютым 2012 году быў выкуплены барысаўскім клюбам[2]. У ліпені — жніўні 2012 году, красавіку — траўні 2013 году і кастрычніку — лістападзе 2014 году не гуляў з-за траўмаў, але потым вяртаўся на пазыцыю асноўнага цэнтральнага абаронцы. Па выніках сэзонаў 2013 і 2014 гадоў прызнаваўся найлепшым абаронцам чэмпіянату Беларусі.

5 студзеня 2015 году было аб’яўлена пра пераход Філіпенкі ў «Малягу»[3], зь якой ён падпісаў кантракт на 2,5 году[4]. Дэбютаваў за «Малягу» 14 студзеня 2015 году ў адказным матчы 1/8 фінала Кубка Гішпаніі супраць «Левантэ». Дэбют атрымаўся няўдалым — пасьля выхаду Філіпенкі каманда прапусьціла 3 галы, але ўсё роўна выйшла ў чвэрцьфінал. Пасьля Ягор ужо не зьяўляўся на полі, а неўзабаве ўвогуле перастаў трапляць у заяўку на матчы.

У чэрвені 2016 году падпісаў кантракт на два гады з ізраільскім клюбам «Макабі» з Тэль-Авіва[5]. У студзені 2018 году аддадзены ў арэнду клюбу «Ашдод»[6]. У чэрвені 2018 году перайшоў у барысаўскі БАТЭ[7].

Міжнародная[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Выступаў за моладзевую зборную Беларусі на чэмпіянаце Эўропы ў Даніі ўлетку 2011 году. У матчы супраць зборнай Чэхіі за трэцяе месца забіў гол на 88-й хвіліне, які прынёс беларусам перамогу 1:0 і разам зь ёй пуцёўку на Алімпійскія гульні 2012 году.

Яшчэ 12 верасьня 2007 году дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Беларусі ў адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць зборнай Славеніі. Пасьля 2008 году перастаў выклікацца ў галоўную каманду, вярнуўся ў склад зборнай улетку 2011 году.

Узнагароды і дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

БАТЭ:

«Шахцёр»:

Беларусь:

  • Бронзавы прызэр маладзёвага чэмпіянату Эўропы: 2011

Статыстыка[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Клюб Сэзон Чэмпіянат
Дывізіён Матчы Галы
БАТЭ 2018 Найвышэйшая ліга 13 1

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]