Ядлоўка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ядлоўка
польск. Jodłówka
Ядлоўка
Мясцовая назва: Jodłuvka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 23.51667° у. д. / 52.58333; 23.51667Каардынаты: 52°35′0″ пн. ш. 23°31′0″ у. д. / 52.58333° пн. ш. 23.51667° у. д. / 52.58333; 23.51667
Ядлоўка на мапе Польшчы
Ядлоўка
Ядлоўка
Ядлоўка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Ядлоўка (па-польску: Jodłówka, па-падляску: Jodłuvka) — прысёлак вёскі Старына ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары пасёлку ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Вярсток).

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачатак Ядлоўкі зьвязаны за закупам суседняй Войнаўкі сям’ёй Валынцэвічаў у палове 19 стагодзьзя. Стварылі яны невялікі лясьнічы фалварак Ядлоўка, пры які толькі ў 1901 годзе Самуіл Валынцэвіч фундаваў дворскую сядзібу. Калі пасьля Першай сусьветнай вайны асноўная сязіба Валынцэвічаў у Леневічах пад Камянцом згарэла, Ядлоўка стала асноўнай сядзібай аб’яднаных маёнткаў Леневічы і Войнаўка[1]. У міжваенны пэрыяд Ядлоўка прыналежала да гміны Вярховічы Берасьцейскага павету Палескага ваяводзтва міжваеннай Польшчы. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывала тут 13 жыхароў (5 каталікоў і 8 праваслаўных; 6 палякаў і 7 беларусаў)[2]. Пасьля прыходу Саветаў у 1939 годзе сядзіба была адабраная Валынцэвічам. Пасьля другой сусьветнай вайны разьмяшчалася ў ёй школа, але ў 1968 годзе будынак быў вернуты спадкаёмцам Валынцэвічаў[3].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Ядлоўка (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 4 траўня 2015 г.
  2. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 8. Województwo poleskie, с. 11 (пол.) Праверана 4 траўня 2015 г.
  3. ^ Януш Корбэль Ядлоўка (сядзіба) (пол.) Энцыкляпэдыя Белавескай пушчы Праверана 4 траўня 2015 г.