Язэп Адамовіч

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Язэп Аляксандравіч Адамовіч
Старшыня Савету народных камісараў Беларускай ССР
17 сакавіка 1924 — 7 траўня 1927
Папярэднік: Аляксандар Чарвякоў
Наступнік: Мікалай Галадзед
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 26 сьнежня 1896 (7 студзеня 1897)[1]
Памёр: 22 красавіка 1937(1937-04-22)[1] (40 гадоў)
Партыя:
Адукацыя:
Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Адамовіч.

Язэ́п Алякса́ндравіч Адамо́віч (7 студзеня 1897 — 22 красавіка 1937) — дзяржаўны дзяяч Беларускай ССР.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Удзельнік Першай сусьветнай вайны, з 1917 году бальшавік. У 1918—1920 гады вызначыўся ў падаўленьні сялянскіх выступленьняў у Гомельскай, Віцебскай і Смаленскай губэрнях, у тым ліку Стракапытаўскага мецяжу ў Гомелі. У 1920 годзе ўвайшоў у склад Ваенна-рэвалюцыйнага камітэту і Рэўваенсавету ССРБ, наркам па ваенных справах, начальнік Менскага гарнізону. У 1922 годзе ўдзельнічаў у падрыхтоўцы і падпісаньні Дагавору аб стварэньні СССР. Старшыня Саўнаркаму БССР у 1924—1927 гадах. У 1924 годзе пад яго кіраўніцтвам адбылося вяртаньне ў склад БССР Віцебскай губерні, перададзенай РСФСР амаль адразу па абвяшчэнні БССР.[2]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]