Якаў Басін

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Басін
2009 год
Дата нараджэньня 28 жніўня 1939(1939-08-28)
Месца нараджэньня
Дата сьмерці 17 лютага 2022(2022-02-17) (82 гады)
Месца вучобы
Занятак журналіст, гулец КВЗ
Навуковая сфэра гісторыя, культуралёгія
Узнагароды
значак „Выдатніку аховы здароўя“
Сайт yazib.org

Я́каў Зіноўевіч Ба́сін (28 жніўня 1939 - 17 лютага 2022, Ерусалім) — беларускі гісторык, культуроляг, публіцыст і дзеяч жыдоўскай грамады Беларусі. Арганізатар руху прагрэсіўнага юдаізму ў Беларусі, аўтар шэрагу кніг па гісторыі жыдоў у Беларусі, дасьледваньняў у галіне галакосту і барацьбы з антысэмітызмам.

Мэдычная кар’ера[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я. Басін скончыў Менскі мэдычны інстытут у 1964 годзе, з 1964 па 1998 год працаваў лекарам. Лекар I катэгорыі. Быў узнагароджаны знакам «Выдатнік аховы здароўя» ў 1972 годзе, ляўрэат Усесаюзнае прэміі па барацьбе з сухотамі ў 1974 годзе. З 1987 па 1998 год працаваў у Менскай клінічнай бальніцы хуткай мэдычнай дапамогі.

Грамадзкая дзейнасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

З 1988 году Я. Басін актыўна займаецца грамадзкай дзейнасьцю ў рамках жыдоўскай грамады Беларусі, тагачаснага СССР і на міжнародным узроўні. У сакавіку 1989 г. зрабіўся членам праўленьня Менскага аб’яднаньня жыдоўскай культуры[1]. З красавіка 1991 — сустаршыня (з 1993 — намесьнік старшыні) «Зьвязу жыдоўскіх грамадзкіх аб’яднаньняў і грамадоў Беларусі»[2]. Удзельнік шматлікіх прадстаўнічых канфэрэнцый міжнародных жыдоўскіх арганізацыяў і канфэрэнцыяў, прысьвечаных барацьбе з антысэмітызмам.

З 1989 году Я. Басін займаецца праваабарончай дзейнасьцю[3].

У 2015 годзе Якаў Басін браў удзел у першым Беларускім грамадзкім трыбунале над сталінізмам, які праводзілі міжнародная праваабарончая грамадзкая арганізацыя «Мэмарыял» разам з ініцыятывай «За ўратаваньне Курапатаў».

У чэрвені 2021 году Якаў Басін разам з чатырма дзясяткамі выхадцаў зь Беларусі падпісаў зварот да новага міністра замежных справаў Ізраілю Яіра Лапіда з заклікам выказаць пазыцыю Ізраілю што да сытуацыі ў Беларусі.

Навуковая праца[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я. Басін — аўтар шэрагу навуковых працаў па гісторыі жыдоў Беларусі, складальнік і рэдактар шэрагу зборнікаў навуковых прац. Удзельнік міжнародных навуковых канфэрэнцыяў з дакладамі па гісторыі і сучаснага жыцьця жыдоў Беларусі.

Складальнік і рэдактар навуковых зборнікаў:

  • «Актуальныя праблемы вывучэння халакосту на тэрыторыі Беларусі» (2005, 2-е выд. 2006).
  • «Вядомая „невядомая“» (2007), прысьвечаны падпольшчыцы Марыі Брускінай.

З 2002 году — выкладчык катэдры культуралёгіі факультэта міжнародных стасункаў БДУ, аўтар спэцкурсу «Міжнацыянальныя і міжканфэсійныя адносіны ў кантэксьце сусьветнай гісторыі і культуры».

Іншае[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Я. Басін — адзін з заснавальнікаў Беларускага КВК у 1960-х гг.[4]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]