Якаў Кранц

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да: навігацыі, пошуку

Якаў Кранц (17411804) — габрэйскі прапаведнік.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў мястэчку Дзятлава. Вучыўся ў ешыбоце ў Мяжырычах (цяпер Ровенская вобласьць ва Ўкраіне), дзе здабыў славу красамоўцы. У 1761 годзе заняў тут пасаду даршана (прапаведніка). Аб’езьдзіў габрэйскія абшчыны ў ваколіцах Львова, Любліна, Каліша, Замасьці. 18 гадоў прапаведаваў у Дубне (Украіна). У пропаведзях выкарыстоўваў фальклёр, этычныя, галахічныя, кабалістычныя творы, інтэрпрэтуючы іх па-свойму. Кнігі ягоных арацыяў, прытчаў (на іўрыце) выходзілі пасьмяротна ва Ўкраіне, у Польшчы.