Якаў Юдзялеўскі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Якаў Юдзялеўскі
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся: 1868
Пружаны
Памёр: 6 студзеня 1957
Нью-Ёрк
Партыя: Партыя сацыялістаў-рэвалюцыянэраў
Адукацыя: Пецярбурскі ўнівэрсытэт

Я́каў Ла́заравіч Юдзяле́ўскі (Янкель Лейзэравіч[1]; псэўданімы Ю. Дзялеўскі, Галін, Волін, А. І. Комаў, А. Ліпін, Jacques Delevsky; 27 лютага або 27 красавіка 1868, Пружаны, Расейская імпэрыя — 6 студзеня 1957, Нью-Ёрк, ЗША)[2][3][4] — францускі філёзаф і гісторык, удзельнік рэвалюцыйнага руху ў Расейскай імпэрыі, эсэр, літаратар, грамадзкі дзяяч.

Жыцьцяпіс[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Юнацтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Дакладныя даты нараджэньня і сьмерці Юдзялеўскага невядомыя, зьвесткі пра ягонае дзяцінства таксама даволі скупыя. Вядома, што нарадзіўся ён у жыдоўскай сям’і. Ягоны бацька быў прыватным павераным.

Пачатковую адукацыю Янкель атрымаў у пружанскім хедары, пасьля чаго яго перавялі ў расейскую прагімназію ў Берасьці-Літоўскім. Пасьля быў пераведзены ў 1-ю віленскую гімназію, якую скончыў у 1886 року з залатым мэдалём[5].

Рана пачаў друкавацца ў разнастайных выданьнях. Яшчэ падчас навучаньня ў 6-ай клясе гімназіі ягоныя артыкулы друкавалі ў віленскіх і пецярбурскіх газэтах. Меў здольнасьці ня толькі да журналісцкай і літаратурнай дзейнасьці. Маючы добрыя веды па фізыцы і матэматыцы, паступіў у Пецярбурскі ўнівэрсытэт на фізычна-матэматычны факультэт. Пры гэтым здолеў адначасна зь фізыкай і матэматыкай спасьцігаць і іншыя прыродазнаўчыя навукі, а таксама права і філязофію[6].

Як чалавек актыўны і цікаўны, ня здолеў утрымацца ад рэвалюцыйных настрояў і ня ўзяць удзелу ў падрыхтоўцы рэвалюцыяў. Так, ён быў шчыльна зьвязаны з тэрарыстычным гуртком Неанілы Істомінай, уваходзіў у арганізацыю «Народная воля». Займаўся актыўным распраўсюдам рэвалюцыйнай літаратуры «Народнай волі». Быў даверанай асобай гэтай арганізацыі, прадстаўляў яе ў дзелавой паездцы ў Парыжы, дзе пазнаёміўся з Георгіем Пляханавым і Паўлам Аксэльродам.

Нягледзячы на сваю актыўную жыцьцёвую пазыцыю і ўдзел у рэвалюцыйным руху, здолеў пасьпяхова скончыць юрыдычны факультэт Пецярбурскага ўнівэрсытэту з залатым мэдалём, і яшчэ з срэбраным — матэматычны факультэт.

Знявольненьне і ссылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Рэвалюцыйная дзейнасьць хутка прывяла да першых арыштаў. Па справе Файніцкага за ўдзел у народавольчай групоўцы быў арыштаваны ў 1890 року і прыгавораны да двухгадовага зьнявольненьня, якое адбываў у Трубяцкім бастыёне Петрапаўлаўскай крэпасьці.

У 1892 атрымаў новы тэрмін — адзін год у пецярбурскай турме «Крыжы». Па сканчэньні тэрміну без суду, на «найвышэйшы загад» быў накіраваны ў ссылку на пяць гадоў у Якуцкую губэрню пад адкрыты нагляд паліцыі. Працяглы час — 15 месяцаў — ішоў па этапе. У ссылцы жыў у Вілюйску. Маючы добрую адукацыю, працаваў настаўнікам для дзяцей. Пісаў для мясцовай, вілюйскай прэсы. Праз пэўны час быў пераведзены ў Якуцк. Пасьля сканчэньня ссылкі атрымаў дадатковую, гэтым разам у Горадні, пасьля якое эміграваў у Парыж[7].

У эміграцыі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Браў удзел у розных апазыцыйных групоўках партыі эсэраў. Выступіў адным з галоўных арганізатараў «Групы маладых народавольцаў», якая з 1902 стала менавацца «Групай народавольцаў».

У Парыжы займаўся ня толькі палітычнай дзейнасьцю. Скончыў матэматычны факультэт у Сарбоне, а таксама парыскі Горны інстытут, што дазволіла яму працаваць горным інжынэрам у Эўропе, Афрыцы і Аргентыне. Займаў пасаду дырэктара буйнога рудніка.

У 1907 заняўся пошукам нафтавых радовішчаў, шмат працаваў па ўсім сьвеце як адмысловец у пошуку і распрацоўцы радовішчаў, а таксама як геоляг.

Не спыняў пісаць і публікавацца ў літаратурных і навуковых выданьнях. Ягоныя працы друкавалі «Русское богатство», «Русская мысль», «Северные записки» і шэраг іншых навуковых выданьняў[6].

На палітычнай арэне ачольваў групоўку эсэраў «Ініцыятаўная меншасьць». Разам з Валерыянам Агафонавым удзельнічаў у выкрыцьці Еўна Азэфа. Браў удзел у выданьні газэты «Революционная мысль» у 1908—1909. Выданьне займала скрайне рэакцыйную пазыцыю і заклікала да павелічэньня ліку тэрактаў супраць уладаў Расейскай імпэрыі.

Пасьля пачатку Першай сусьветнай вайны заняў скрайне інтэрнацыяналісцкую пазыцыю. Не пажадаў вяртацца ў Расею пасьля рэвалюцыі 1917 року, застаўшыся ў Францыі[7].

Па прыходзе ў 1917 року да ўлады ў Расеі бальшавікоў стаў на антыбальшавіцкія пазыцыі, рэзка выступаў супраць бальшавіцкай прапаганды сярод расейскіх жаўнераў у Францыі. Мешкаючы ў Парыжы, у 1920 року браў удзел у паседжаньнях Саюзу адраджэньня Расеі. Ад 1920 — сябра «Таварыства расейскіх літаратараў і журналістаў» у Парыжы. Стала друкаваўся ў газэтах «Последние новости» Паўла Мілюкова, у тыднёвіку «Еврейская трибуна». Не спыняў супрацоўніцтва яшчэ з шэрагам выданьняў: «Новое русское слово», часопіс «Le Mois», «Иллюстрированная Россия». Зьяўляўся ганаровым сябрам «Францускага астранамічнага таварыства», віцэ-старшынём «Таварыства філязофіі і навук». Кіраваў геоляга-выведачнымі экспэдыцыямі ў Францыі, Тунісе, Альжыры, Гішпаніі й іншых краінах (1924—1935). Выдаў падручнік гішпанскае мовы[8].

У 1923 стаў сябрам «Рэспубліканска-дэмакратычнага клюбу» і «Лігі барацьбы з антысэмітызмам». У 1925 увайшоў у склад рэвізійнай камісіі «Расейскага акадэмічнага саюзу». У 1926 увайшоў у склад камісіі для ўзмацненьня навуковай дзейнасьці пры тым самым зьвязе. У 1927—1937 — сябра кіраваньня парыскай «Тургенеўскай бібліятэкі».

У 1932 року выступаў з дакладамі сярод жыдоўскіх інжынэраў і архітэктараў. Зьяўляўся лектарам «Расейскага народнага ўнівэрсытэту». У 1933 — сябра гуртку (пазьней аб’яднаньня) расейска-жыдоўскай інтэлігенцыі. Шматразова выступаў зь лекцыямі на сходах аб’яднаньня[7].

Пад псэўданімам Jacques Delevsky апублікаваў мноства манаграфіяў на францускай мове і працы па філязофіі матэматыкі, навуковага спазнаньня і гісторыі ў разнастайных францускіх філязофскіх часопісах; супрацоўнічаў з часопісам «Le Mois»[9].

З пачаткам Другой сусьветнай вайны зьехаў у ЗША. У 1946—1953 жыў у Нью-Ёрку, быў сябрам літаратурнай фундацыі ў Нью-Ёрку. У ЗША працягнуў публікацыю працаў па гісторыі і філязофіі навукі на ангельскай мове[10] й ідышы, супрацоўнічаў у мясцовай расейскай прэсе.

Дакладная дата сьмерці невядомая, пахаваны на могілках жыдоўскага сацыялістычнага аб’яднаньня «Арбэтэр Рынг» у Нью-Джэрзі[6].

Сям’я[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Быў жанаты з рэвалюцыянэркай Марыяй Шмуйлаўнай Шэфер (сканала 13 лістапада 1936 у Парыжы). Мелі сына.

Сачыненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Па-расейску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Делевский Ю. К вопросу о возможности исторического прогноза. — СПб., 1906.
  • Делевский Ю. Исторический материализм в его логической аргументации. — СПб., 1906.
  • Делевский Ю. Диалектика и математика. — СПб., 1906
  • Делевский Ю. Экономический материализм и история науки. — СПб., 1907.
  • Делевский Ю. Социальные антагонизмы и классовая борьба в истории. — СПб.: Тип. т-ва «Общественная польза», 1910.
  • Суд над азефщиною. — СПб.: Изд-во Гнатовский, 1911 (под пссевдонимом А. Липин).[11]
  • Делевский Ю. Молодая Россия. — Берлин: Изд-во В. Сияльский и А. Крейшман, 1922.
  • Делевский Ю. Протоколы сионских мудрецов (История одного подлога) / С предисл. А. В. Карташова. — Берлин: Эпоха, 1923. — 158 с.
  • Тургеневская библиотека в Париже. Временник Общества друзей русской книги, в 4-х книгах. Под редакцией Ю. Делевского.
  • Делевский Ю. Вечно изменяющийся мир: параллелизмы между историей человечества и историей физического мира. — Нью-Йорк: Rausen, 1956.[12]
  • Делевский Ю. Социальные антагонизмы и классовая борьба в истории. Серия «Из наследия мировой философской мысли: Социальная философия». М.: Либроком, 2011.

Па-француску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Le Bolchévisme à la lumière des précédents historiques» (1922)
  • «La Valeur mathématico-économique de la loi de King» (1923)
  • «Antagonismes sociaux et Antagonismes prolétariens» (1924)
  • «La Vie et l’infinité» (1929)
  • «Une formulation mathématique de la loi de la population» (1929)
  • «Les Perspectives du bolchevisme»
  • "Détails sur le produit «Les Antinomies socialistes et l'évolution du socialisme français» (1930)
  • «Les Sources du marxisme» (1930)
  • «La Suggestion dans la création scientifique» (1930)
  • «L’Enigme de la prémonition» (1931)
  • «Nature et histoire» (1933)
  • «La Simplicité des lois» (1934)
  • «Notes critiques sur les origines et les thèses du matérialisme historique» (1935)
  • «La Prevision Historique Dans La Nature» и «Actualites Scientifiques Et Industrielles» (в серии Exposes De La Philosophie Des Sciences VII, 1935)[13]
  • «La Prévision dans l’histoire humaine» (1936)
  • «L’Histoire des sciences et la philosophie de l’histoire» (1937)
  • «Le problème de la dénatalité» (1938)
  • «Le Finalisme dans la nature» (1938)
  • «Les Tendances dialectiques dans l'évolution de la science» (1938)
  • «L'Évolution des sciences et les techniques industrielles» (1939)
  • «La Perfection et l’infini: la pensée scientifique et l’idéal social» (1949)
  • «La Philosophie des paradoxes mathématiques» (1952).

Па-ідыш[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • דער סאָציאַלער אידעאַל און זײַנע װיסנשאַפֿטלעכע יסודות (дэр сацыялер ідэал ун зайнэ вісншафтлэхэ йесойдэс — грамадзкі ідэал і яго навуковыя падмуркі). Нью-Ёрк, 1945. — 392 с.[14]

Па-ўкраінску[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • «Суспільні антагонізми» (1928).[15]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с, ил. ISBN 5-8243-0240-5

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Данные ГАРФа.
  2. ^ International Institute of Social History (архив Я. Л. Юделевского): указаны даты жизни 1865—1956.
  3. ^ Les règles anciennes de détermination des prix des diamants et les théories du marché et de la demande(недаступная спасылка): указаны даты жизни 1865—1956.
  4. ^ Некролог в The New York Times (1957): указан возраст 88 лет.
  5. ^ http://kdkv.ru/Vilna/Vilna-full.htm(недаступная спасылка)
  6. ^ а б в Биографический словарь // Берберова Н. Люди и ложи. Русские масоны XX столетия. — Харьков: Калейдоскоп; М.: Прогресс-Традиция, 1997. ISBN 966-7226-01-8, ISBN 5-89-493-008-1
  7. ^ а б в Серков А. И. Русское масонство. 1731—2000. Энциклопедический словарь. — М.: РОССПЭН, 2001. — 1224 с, ил. ISBN 5-8243-0240-5
  8. ^ Я. Л. Юделевский
  9. ^ Неполная библиография Я. Юделевского («Russian Émigrés in the Intellectual and Literary Life of Interwar France», стр. 154)
  10. ^ Entropic Creation: Religious Contexts of Thermodynamics and Cosmology (стр. 193)
  11. ^ Словарь псевдонимов: А. Липин
  12. ^ Труды Ю. Делевского в Библиотеке Йельского университета(недаступная спасылка)
  13. ^ Actualites Scientifiques Et Industrielles (обложка)
  14. ^ דער סאָציאַלער אידעאַל און זײַנע װיסנשאַפֿטלעכע יסודות (поўны тэкст кнігі): На фронтысьпісе надпіс «Да юбілею І. Дзялеўскага» (то бок ён нарадзіўся ў 1865)
  15. ^ Suspilńi antagonizmy

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]