Якуб Суша

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Якуб (сьвецкае імя Ян) Суша (1610, Менск4 сакавіка 1687, Холм) — рэлігійны пісьменьнік, вуніяцкі япіскап. Доктар тэалёгіі.

Адукацыю атрымаў у менскіх базылянаў, стаў манахам гэтага ордэну. 3 1636 у Холме ўзначаліў школу пры манастыры базыльянаў. З 1649 адміністратар япіскапату, 22 лютага 1652 кароль Ян Казімір прызначыў яго холмскім япіскапам. На Жыровіцкай кангрэгацыі (сходзе) у 1661 абраны генэралам базылянаў. Потым атрымаў багатае абацтва на Львоўшчыне.

Вядомыя ягоныя тры друкаваныя творы: «Бег жыцьця і змаганьня блажэннага пакутніка Язафата Кунцэвіча», «Саўл і Павал русінскай вуніі, ператвораны крывёю блажэннага Язафата, або Мялеці Сматрыцкі» і «Уваскрэслы Фэнікс, або Першапачатковая выява Панны, маці холмскай».

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]