Якудза

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Групоўка якудзы. На целах удзельнікаў мудрагелістыя татуіроўкі

Яку́дза (яп. ヤクザ) — традыцыйная форма арганізаванай злачыннасьці ў Японіі, групоўкі якой маюць лідэрскае становішча ў крымінальным сьвеце краіны. Узьнікла ў 1612 годзе[1] ад вандроўных самураяў. Чальцы групоўкі карыстаюцца самурайскім рытуаламі й для ідэнтыфікацыі выкарыстоўваюць татуіроўкі. Традыцыйна займаюцца наступнымі відамі злачынстваў: вымагальніцтва, шантаж, кантрабанда, гандаль наркотыкамі, прастытуцыя, азартны бізнэс, кантралююць шэраг рэстаранаў і кавярняў, кампаніі грузаперавозак. У пачатку 1960-х гадоў чальцоў якудзы налічвалася каля 180 тысячы чалавек. Яны аб’яднаны ў 2000 бандаў, дробныя групоўкі ўваходзяць у склад буйных крымінальных груповак. Групоўкі маюць строгую герархію, строгі кодэкс паводзінаў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  • Peter B. E. Hill: The Japanese mafia. Yakuza, mafia and the state. Oxford 2003
  • Taro Yamada, Guido Keller (Hrsg.): Bizzaria. 555 japanische Eigenarten und Mafia-Adressen. Angkor Verlag, 2002, ISBN 3-936018-07-3.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]