Ялянка

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ялянка
польск. Jelonka
Ялянка
Мясцовая назва: Jelanka
Краіна: Польшча
Ваяводзтва: Падляскае
Павет: Гайнаўскі
Гміна: Дубічы Царкоўныя
Насельніцтва: 62 чал. (2013)[1]
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Тэлефонны код: (+48) 85
Паштовы індэкс: 17-204
Нумарны знак: BHA
Геаграфічныя каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.6; 23.4Каардынаты: 52°36′0″ пн. ш. 23°24′0″ у. д. / 52.6° пн. ш. 23.4° у. д. / 52.6; 23.4
Ялянка на мапе Польшчы
Ялянка
Ялянка
Ялянка
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы

Яля́нка (па-польску: Jelonka, па-падляску: Jelanka[2]) — вёска ў Гайнаўскім павеце Падляскага ваяводзтва Польшчы. Знаходзіцца ў гміне Дубічы Царкоўныя.

Ля вёскі праходзіць ваяводзкая дарога 685.

Насельніцтва[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Жыхары вёскі ў большасьці этнічныя беларусы, якія карыстаюцца падляскім дыялектам, праваслаўныя (прыход Пакровы Божай Маці ў Дубічах Царкоўных). Па набліжанасьці мясцовай гаворкі да ўкраінскай мовы ў меншай часткі жыхароў украінская нацыянальная ідэнтыфікацыя. Некаторая частлка жыхароў Ялянкі гэта баптысты і пяцідзясятнікі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Царква сьв. Яна Багаслова (1993 г.)

Ялянка ўпершыню ўзгадваецца як частка кляшчэлеўскае воласьці, пераданай у 1586 годзе каралём Жыгімонтам Аўгустам дарагічынскаму падкамораму Станіславу Хандзынскаму. У міжваенны пэрыяд Ялянка прыналежала да гміны Кляшчэлі Бельскага павету Беластоцкага ваяводзтва. Паводле польскага перапісу насельніцтва 1921 г. пражывалі тут 64 жыхары (26 каталікоў, 37 праваслаўных ды 1 лютэранін; 27 жыхароў было запісаных палякамі, 34 беларусамі ды 3 украінцамі)[3]. Пасьля Другой сусьветнай вайны Ялянка была далучаня да гміны Дубічы Царкоўныя. У 1993 годзе на мясцовых могілках была пабудаваная мураваная царква сьв. Яна Багаслова. 9 ліпеня 2004 году над Ялянкай прайшло тарнада, якое зьнішчыла і пашкодзіла 92 пабудовы[4].

Зноскі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Główny Urząd Statystyczny. Bank Danych Lokalnych. (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  2. ^ Єлянка (пол.) Про Підляшшя. Мапи. Над Бугом і Нарвою. Праверана 3 траўня 2015 г.
  3. ^ Skorowidz miejscowości Rzeczypospolitej Polskiej : opracowany na podstawie wyników pierwszego powszechnego spisu ludności z dn. 30 września 1921 r. i innych źródeł urzędowych. T. 5. Województwo białostockie, с. 21 (пол.) Праверана 3 траўня 2015 г.
  4. ^ Chwile grozy (пол.) Гміна Дубічы Царкоўныя Праверана 3 траўня 2015 г.