Янка Мамыш

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Янка Мамыш (пс. Васіль Васілёк; ? — 8 студзеня 1913) — беларускі паэт, клерык пецярбурскай каталіцкай духоўнай сэмінарыі.

Згодна сьцьведжаньняў А. Зязюлі зьяўляецца аўтарам ананімнага вершу «Пазнаў праўду» напісанага лацінкаю ў 1904 годзе, а выдадзены ў 1906 самвыдатам[1]. У вершы аднак нямашака беларускай ідэі, а адбываецца спрэчка беларускага каталіка з праваслаўным сьвятаром на тэму праўдзівасьці веры. Той верш захоўваўся ў прыватным архіве кс. Адама Станкевіча.

Пераклаў на беларускую мову «Гадзінкі да Маці Божай», аднак рукапіс загінуў. Ягоны вершы «Какалуша» і «Пявун-Гаварун» былі надрукаваныя ў «Нашай Ніве».

Андрэй Зязюля на гадавіну сьмерці прысьвяціў яму верш, надрукавны ў «Беларусе» №2 за 1914 год, які скончваўся такімі словамі[2]:

Быццам краска ты цьвіў,
Край свой шчыра любіў,
Аб красе яго сьніў,
Да жыцьця нас будзіў.
Хай жа гэта зямля
Будзе лёгкай табе,
Васіля-Васілька
Хай прытуліць к сабе.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Адам Станкевіч «Беларускі хрысьціянскі рух»
  2. ^ Адам Станкевіч «Родная мова ў сьвятынях»