Янішкеле

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Янішкеле
лет. Joniškėlis
Герб Янішкеле
Першыя згадкі: 1685
Горад з: 1736
Краіна: Летува
Павет: Панявескі
Раён: Посвальскі
Плошча: 2,36 км²
Насельніцтва (2010)
колькасьць: 1383 чал.
шчыльнасьць: 586,02 чал./км²
Часавы пас: UTC+2
летні час: UTC+3
Тэлефонны код: 451
Паштовы індэкс: LT-39305
Геаграфічныя каардынаты: 56°1′30″ пн. ш. 24°10′10″ у. д. / 56.025° пн. ш. 24.16944° у. д. / 56.025; 24.16944Каардынаты: 56°1′30″ пн. ш. 24°10′10″ у. д. / 56.025° пн. ш. 24.16944° у. д. / 56.025; 24.16944
Янішкеле на мапе Летувы
Янішкеле
Янішкеле
Янішкеле
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
https://www.joniskelis.lt/

Янішкеле (па-летувіску: Joniškėlis) — горад у паўночнай Летуве, знаходзіцца ў Посвальскім раёне Панявескага павету за 17 км ад Посвалю. Колькасьць насельніцтва налічвае каля 1,4 тыс. чалавек. Горад адносіцца да этнаграфічнага рэгіёну Аўкштота.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У гістарычных крыніцах упершыню Янішкеле ўзгадваюцца з 1685 году. У 1736 годзе Янішкеле атрымалі гарадзкія правы. З XVII стагодзьдзя да Другой сусьветнай вайны горад належаў сям’і Карпаў. Яны стварылі тут буйны архіў, які, аднак, быў разрабаваны падчас Першай сусьветнай вайны. У 1894 годзе ў маёнтку Карпаў працаваў эканомам Габрыель Ландсбергіс-Жэмкалніс, летувіскі драматург і дзед Вітаўтаса Ландсбергіса.

Рэзыдэнцыя Карпаў (18 будынкаў), зьяўляецца найбуйнейшым і найлепей захаваным помнікам архітэктуры XVIII стагодзьдзя ў Летуве. Яна была пабудаваная ў 1763 годзе. Пасьля Другой сусьветнай вайны тут знаходзілася сярэдняя школа, цяпер гэта прыватная ўласнасьць. Пабудовы акружаныя паркам. Да парку прымыкае рака Мажупа, а да рэзыдэнцыі вядзе ліпавая алея.

28 лютага 2005 году Янішкеле атрымалі герб[1].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Янішкелесховішча мультымэдыйных матэрыялаў