Ян Корсак (сын Рыгора)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Ян Корсак

Герб «Корсак»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся к. 1560
Памёр 1625(1625)
Род Корсакі
Бацькі Рыгор Корсак
Дзеці Рыгор Корсак[d]

Ян Корсак (к. 1560—1625) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян дорпацкі (1620—1621) і полацкі (1621—1625), ваявода смаленскі (1625).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнік галубіцкай лініі шляхецкага роду Корсакаў гербу ўласнага, сын Рыгора.

У 15981620 займаў пасаду харунжага полацкага, да 1611 — гараднічага[1].

29 ліпеня 1622 падаў на зацьверджаньне ў Галоўны Трыбунал «фундацийный запис на церковь хрестьянскую греческую русскую в именю Голубичах… належачий отцам законникам набоженства греческого веры старожитное хрестьянское русское»[2]. Вытрымка з дакумэнту:

« Маючы я церковь в именю и местечку моим названом Голубичах…даю, дарую и на вечные часы фундую на честь и хвалу пану Богу в Троице единому на церковь мою Голубичскую имение мое Карачаново…и фольварок Вороново», с тем условием, что подавцом тое церкви Голубицкое нихто инши, только я сам, а по мне малжонка, дети и потомство мают бытии вечные часы… и церковь мают быть держачими законницы набоженства греческого веры старожитное »

Таксама меў намер заснаваць у Галубічах манастыр, дзеля чаго ўзьвёў у мястэчку адпаведны будынак. Непрацяглы час у ім жылі манахі, аднак потым яны перабраліся ў Вільню, па чым царква дзейнічала як прыходзкая. Спачыў у гэтай царкве, аднак у 1626 манахі парэшткі ягоныя перанесьлі ў капліцу Сьвятога Лукі пры Віленскім Траецкім манастыры[3].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Насевіч В. Корсакі // ВКЛ. Энцыкл. — Мн.: 2005 Т. 2. С. 138.
  2. ^ Археографический сборник документов, относящихся к Северо-Западной Руси. Т.10. — Вильна, 1874. С. 248.
  3. ^ Ярошевич А. «Распятие» из Голубич // Сообщения Национального художественного музея Республики Беларусь. Вып. 7, 2008. С. 9.

Літаратура[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]