Ян Пац

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Smal (гутаркі | унёсак) у 16:21, 28 сьнежня 2011. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Ян Пац

Герб «Газдава»
Асабістыя зьвесткі
Нарадзіўся каля 1550
Памёр верасень ці кастрычнік1610
Род Пацы
Бацькі Дамінік Пац
Ганна Лозка
Жонка Крысціна Нарушэвіч<br\>Соф'я Вішнявецкая
Дзеці Крыстап<br\>Аляксандар<br\>Аўрэліан<br\>Ян Казімер<br\>Павал<br\>Фелікс<br\>Ганна

Ян Пац (па-польску: Jan Pac, 1550 — верасень ці кастрычнік 1610) — дзяржаўны дзяяч Вялікага Княства Літоўскага. Чашнік ВКЛ з 1581, віленскі цівун з 29 красавіка 1589, менскі ваявода з 9 сакавіка 1600 «па Андрэю Завішы», камянецкі і даўгяліцкі староста.

Жыцьцяпіс

З магнацкага роду Пацаў гербу «Газдава», сын Дамініка і Ганны, дачкі берасьцейскага войскага Андрэя Барысавіча Лозкі і Ганны. Зводны брат па матчынай лініі Іпація Пацея.

У 1582 атрымаў прывілей на вёску Дымнікі ў камянецкай дзяржаве. У 1584 атрымаў падобныя прывілеі на сёла Ківіле і Кліколе на Жмудзі, якія яму саступіў смаленскі кашталян ягоный стрый Мікалай Пац. У 1585 прызначаны каралем камісарам дзеля размежаваньня каралеўскіх земляў з маёнткамі, належачымі Пацам. На сойме 1587 прапанаваў выбраць на трон Рэчы Паспалітай цара Фёдара Іванавіча. У 1588 кароль дазволіў яму выкупіць камянецкае староства ў нашчадкаў берасьцейскага ваяводы Гаўрылы Гарнастая. У тым жа годзе прадаў князю Мікалаю Крыштапу Радзівілу мястэчка Кунаса недалёка ад Нясьвіжа за 12000 коп грошаў. У 1592 абраны маршалкам інквізыцыйнага сойму. У 1594 быў мадэратарам дыспута езуіта ксяндза Сміглецкага з арыянамі. У 1595 канцлер Леў Сапега са згоды караля саступіў яму даўгяліцкую дзяржаву. На Варшаўскім сойме 1596 прызначаны камісарам дзеля размежаваньня падляскага, берасьцейскага ваяводзтваў і гарадзенскага павета. Кальвініст, з 1600 католік. Купіў мястэчка Чартарыйск на Валыні ў князя Юрыя Міхайлавіча Чартарыйскага, які абумовіў сябе права на пражываньне у замку Чартарыйскім на працягу сямі год. Але Ян Пац быў з гэтым нязгодзен і сам там пасяліўся. У адказ 5 сьнежня 1602 князь Юры Чартарыйскі са сваімі людзьмі і сябрамі Бенэдыктам Гулевічам і брацлаўскім кашталянам Мікалаем Сямашкай напалі на Чартарыйск і пабілі людзей Паца, а яго самога паранілі. Пац паклікаў грабежнікаў на каралеўскі суд, але праз нейкі час абодвы бакі дасягнулі у 1603 замірэньня з дапамогай ваяводы віленскага князя Крыштапа Радзівіла і ваяводы валынскага князя Аляксандра Астроскага. Юры Чартарыйскі адмовіўся ад вольнага пражываньня ў замку Чартарыйскім і прадаў яго 400000 злотых, а Пац у сваю чаргу запісаў Чартарыйскаму замак і мястэчка Муравіца(pl) ў Валынскім ваяводзтве.

Першы шлюб з Крысьцінай Нарушэвіч, дачкой смаленскага кашталяна і віленскага цівуна Станіслава і Камаеўскай, быў бязьдзетным. У другім шлюбе з Соф'яй Вішнявецкай (15694 лютага 1619), дачкой валынскага ваяводы Андрэя і Яўфіміі Вяржбіцкай, меў сямёра дзяцей:

Пасля сьмерці Яна Паца яго жонка пабралася шлюбам у другі раз з расенскім і скерстымонскім старостай Крыштапам Вацлавам Шэметам. Памёрла 4 лютага 1619 у Бярэзані, пахавана ў катэдры сьвятога Станіслава ў Вільне.

Літаратура

  • Niesiecki K. Herbarz Polski, wyd. J.N. Bobrowicz, Lipsk 1839-1846.
  • Wolff J. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego: 1385—1795. Kraków, 1885.
  • Wolff J. Pacowie: materyjały historyczno-genealogiczne, 1885]
  • Żychliński T. Złota księga szlachty polskiej, Poznań, T.1-31, 1879—1908.
  • Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — 788 с. — ISBN 985-11-0378-0